Сацыял-дарвінізм

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Шаблон:Дыскрымінацыя Сацыял-дарвінізм - гэта канцэпцыя, заснаваная на прымяненні ідэй Ч. Дарвіна аб натуральным адборы і эвалюцыйным развіцці прыроды да сацыяльных і палітычных працэсаў. Асновапаложнікам сацыял-дарвінізму лічыцца Герберт Спенсер. Нярэдка выкарыстоўвалася ў якасці апраўдання расізму, каланіялізму і розных відаў дыскрымінацыі. Асаблівую папулярнасць гэта канцэпцыя мела ў канцы ХІХ - першай палове ХХ ст.

Сярод прыхільнікаў ідэй дарвінізму многія не падтрымлівалі сацыял-дарвінізм, у тым ліку тыя палітыкі, якія падтрымлівалі ідэі Дарвіна як пацверджанне сваіх атэістычных поглядаў (Фрыдрых Энгельс[1] і інш.). Сам Дарвін не падтрымліваў ніякіх палітычных інтэрпрэтацый сваёй тэорыі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]