Ігар Іванавіч Гермянчук

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ігар Гермянчук)
Jump to navigation Jump to search
Ігар Іванавіч Гермянчук
Дэпутат ВС Беларусі 12-га склікання
15 мая 1990 — 9 студзеня 1996
 
Партыя: Партыя БНФ
Адукацыя:
Дзейнасць: журналіст, палітык
Нараджэнне: 1 студзеня 1961(1961-01-01)
Смерць: 29 красавіка 2002(2002-04-29) (41 год)
Пахаванне:

Ігар Іванавіч Гермянчук (1 студзеня 1961, вёска Стракавічы Светлагорскага раёна — 29 красавіка 2002, Мінск) — беларускі журналіст і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання, былы рэдактар забароненай газеты «Свабода», заснавальнік часопісу «Кур'ер».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Стракавічы Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці, навучаўся ў сярэдняй школе-інтэрнаце г. Светлагорска.

Скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Адзін з актыўных удзельнікаў незалежніцкага руху 1980-х гг. Удзельнічаў у маладзёжным грамадскім аб’яднанні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984). Стаў членам партыі БНФ.

У 1990 г. у 29-гадовым узросце Гермянчук стаў адным з самых маладых дэпутатаў Вярхоўнага Савета БССР. 11 красавіка 1995 года Ігар Гермянчук разам з іншымі дэпутатамі ад Апазіцыі БНФ абвясціў галадоўку пратэсту супраць ініцыяванага Лукашэнкам рэферэндуму пра дзяржаўную мову і сімволіку. У ноч на 12 красавіка 1995 дэпутаты былі выкінутыя з залі паседжанняў і жорстка збітыя АМАПам і спецназам.

У 30-гадовым узросце Ігар Гермянчук узначаліў газету «Свабода», якая пры ім зрабілася найбуйнейшым і найпапулярнейшым апазіцыйным выданнем краіны. За антыпрэзідэнцкія публікацыі пракуратура чатыры разы заводзіла на Ігара Герменчука крымінальныя справы. Напрыканцы 1997 года газета «Свабода» была забароненая, але ўжо ў студзені 1998 г. Ігар Гермянчук здолеў адрадзіць яе пад назвай «Навіны».

Заснавальнік і рэдактар часопісу «Кур'ер».

Смерць і пахаванне[правіць | правіць зыходнік]

Памёр ад раку ў 2002 г. Пахаваны на мінскіх Усходніх могілках[1]. На магіле пастаўлены помнік, створаны скульптарам Канстанцінам Селіханавым і архітэктарам Лявонціем Зданевічам[2].

Зноскі

  1. Ігар Гермянчук. Старонкі 524—525 // Уладзімір Арлоў. Імёны Свабоды. (Бібліятэка Свабоды. XXI стагоддзе) — Радыё Свабодная Еўропа/ Радыё Свабода, 2007. — 576 с.: іл. ISBN 978-0929849-14-0
  2. Васілюк Таццяна Іванаўна. Зданевіч Лявонцій Ульянавіч, архітэктар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі 2004 г. (1955 г.н., в. Аркадзія)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]