Светлагорскае вадасховішча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Светлагорскае вадасховішча
Каардынаты: 52°30′23″ пн. ш. 29°39′25″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Flag of Belarus.svg Беларусь, Гомельская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 131,6 м
Даўжыня 6,6 км
Шырыня 3,2 км
Плошча 14,1 км²
Аб'ём 0,06 км³
Найбольшая глыбіня 5,1 м
Год напаўнення 1994
Светлагорскае вадасховішча (Гомельская вобласць)
Светлагорскае вадасховішча
Светлагорскае вадасховішча

Светлагорскаевадасховішча ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Жардзянка, за 11 км у напрамку на поўдзень ад горада Светлагорск, каля пасёлка Сасновы Бор.

Вадасховішча створана ў 1994 годзе. Плошча паверхні 14,1 км². Даўжыня 6,6 км, найбольшая шырыня 3,2 км. Найбольшая глыбіня 5,1 м. Аб'ём вады 60 млн м³. Ваганні ўзроўню вады да 4 м. Вадасховішча жывіцца вадой з ракі Жардзянка. Выкарыстоўваецца ў мэтах абваднення сельгасугоддзяў, рыбагадоўлі і адпачынку.

У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, карп і іншыя віды рыб. Зарыблялася сомам і белым амурам[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 253. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 16, 50—51. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]