Святаслаў Мікалаевіч Ліс

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Святаслаў Мікалаевіч Ліс
 
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Член у
Нараджэнне 22 кастрычніка 1937(1937-10-22) (83 гады)
 
Узнагароды

Святаслаў Мікалаевіч Ліс (нар. 22 кастрычніка 1937, в. Падбор’е Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі ваенны і палітык. Палкоўнік запасу. Заслужаны спецыяліст Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Член савета Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Член рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (географ), Свярдлоўскае вышэйшае ваенна-палітычнае танкава-артылерыйскае вучылішча (палітработнік танкавых войскаў), Ваенна-палітычную акадэмію імя У. І. Леніна (выкладчык грамадскіх навук).

Працаваў сакратаром камітэта УЛКСМ танкавага палка, старшым інструктарам палітычнага аддзела танкавай арміі, палітычнага ўпраўлення Беларускай ваеннай акругі, намеснікам камандзіра гвардзейскага мотастралковага палка, намеснікам начальніка палітаддзела гвардзейскай танкавай дывізіі. Быў намеснікам начальніка палітаддзела мотастралковай дывізіі ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Рэспубліцы Афганістан, начальнікам аддзялення арганізацыйна-партыйнай работы палітаддзела, сакратаром парткама агульнавайсковай арміі, намеснікам камандзіра па выхаваўчай рабоце армейскага корпуса, намеснікам камандуючага войскамі па маральна-псіхалагічнаму забеспячэнню Заходняга аператыўнага камандавання Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Памочнік рэктара ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы».

Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га і 3-га скліканняў[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Чырвонага Сцяга (Рэспубліка Афганістан), васемнаццаццю медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета СССР, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў[2].

Зноскі