Святаяннік горны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святаяннік горны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hypericum montanum L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  673929
EOL  5707906
IPNI  433620-1
TPL  kew-2858521

Святаяннік горны[3] (Hypéricum montanum) — шматгадовая травяністая расліна роду святаяннік сямейства Святаяннікавыя (Hypericaceae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Голыя, прамыя сцёблы дасягаюць 20—60 см у вышыню. Лісце адносна буйное, да 6 см у даўжыню, авальнай формы з завастрэннем на верхавіне. Жоўтыя кветкі сабраны ў галоўчатае суквецце. Чашачка пяцілістковая, чашалісцікі зубчата-залозістыя, каробачка шматнасенная, насенне дробнае.

Размнажаецца насеннем. Апыленне адбываецца з дапамогай насякомых. Пара цвіцення — чэрвеньжнівень.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Расліна шырока прадстаўлена ў шыракалістых лясах, аблесеных тэрыторыях, далінах буйных рэк большай частцы Еўропы, за выключэннем паўночных і паўночна-ўсходніх раёнаў.

У Расіі распаўсюджаны на Каўказе і ў Прычарнамор’і. У Беларусі занесены ў Чырвоную кнігу рэспублікі. У Літве ахоўваецца.

Практычнае прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Расліна змяшчае кверцэцн, кемпферол, гіперыцын, эфірны алей. Кветкі выкарыстоўваюцца ў лячэбных мэтах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 67. — 160 с. — 2 350 экз.