Свята-Аляксандра-Неўская царква (Стрэльна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Свята-Аляксандра-Неўская царква
Краіна Беларусь
Вёска Стрэльна
Дата пабудовы 1800 год

Свята-Аляксандра-Неўская царква — праваслаўны храм у в. Стрэльна Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1800 годзе з дрэва. Перабудоўвалася ў 1930-я гады.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Адзіны прамавугольны падоўжны зруб, які пераходзіць у трохсценную апсіду. З боку галоўнага фасада, завершанага трохвугольным франтонам, двухсхільны дах прарэзаны чацверыковай шатровай вежай-званіцай. Гарызантальна ашаляваны бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконннымі праёмамі ў простых ліштвах і брусамі-сцяжкамі ў прасценках, грані апсіды — арачнымі.

Інтэр’ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры апсіда вылучана драўляным разным іканастасам з царскімі варотамі ў стылі барока: на ажурным разным раслінна-кветкавым фоне вылучаюцца 6 авальных абразоў-таблетак. Абразы 18 — 19 ст.: «Спас Пантакратар», «Маці Божая з дзіцем», «Маці Божая Замілаванне». Плоская столь пакрыта размалёўкай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]