Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Сноў)
Славутасць | |
Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква | |
---|---|
![]() Свята-Казьма-Дзям'янаўская царква | |
53°13′00″ пн. ш. 26°25′04″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Сноў |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Слуцкая епархія |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1846 год |
![]() |
Свята-Казьма-Дзям'янаўская царква — праваслаўны храм у в. Сноў Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
На могілках. Пабудавана ў 1846 г. з цэглы, адрамантавана ў 1892 г.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/%D0%A1%D0%BD%D0%BE%D1%9E._%D0%A6%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%D0%BD%D0%B0_%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%BA%D0%B0%D1%85.jpg/220px-%D0%A1%D0%BD%D0%BE%D1%9E._%D0%A6%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%D0%BD%D0%B0_%D0%BC%D0%BE%D0%B3%D1%96%D0%BB%D0%BA%D0%B0%D1%85.jpg)
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана адзіным прамавугольным аб'ёмам, які пераходзіць у трохгранную апсіду. Над галоўным фасадам узвышаецца чацверыковая званіца, завершаная макаўкай. Уваход вырашаны прамавугольным прытворам, завершаным трохвугольным франтонам. Фасад прытвора па восі сіметрыі адзначаны арачным аконным праёмам і трайной аркадай увахода. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі пластычнымі ліштвамі з трохвугольнымі сандрыкамі, і пілястрамі ў прасценках. Вуглы аб'ёму адзначаны калонамі, высокі цокаль — крапоўкай. Па перыметры будынак апяразаны тонкапрафіляваным карнізам з сухарыкамі.
Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3f/%D0%9C%D0%B0%D1%86%D1%96_%D0%91%D0%BE%D0%B6%D0%B0%D1%8F_%D0%91%D1%8F%D0%BB%D1%8B%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F._%D0%A1%D0%BD%D0%BE%D1%9E.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D1%86%D1%96_%D0%91%D0%BE%D0%B6%D0%B0%D1%8F_%D0%91%D1%8F%D0%BB%D1%8B%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F._%D0%A1%D0%BD%D0%BE%D1%9E.jpg)
Унутры малітоўная зала перакрыта плоскай драўлянай столлю, апсіда вылучана мураванай перагародкай з драўляным трох'ярусным іканастасам, над уваходам хоры.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Сноў)
- Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Сноў) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Сноў) на сайце Radzima.org
- Свята-Казьма-Дзям’янаўская царква (Сноў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)