Свята-Мікалаеўская царква (Дружылавічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўная царква
Свята-Мікалаеўская царква
52°14′12,16″ пн. ш. 25°33′27,1″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Дружылавічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1777 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000266шыфр 112Г000266
Стан Дзейнічае

Мікалаеўская царква — драўляны праваслаўны храм у в. Дружылавічы, помнік народнага дойлідства.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1777 годзе[1] з дрэва на сродкі памешчыка Арэшкі.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак першапачаткова складаўся з прамавугольнага ў плане асноўнага зруба і апсіды з нізкімі рызніцамі. У пачатку XX ст. да асноўнага зруба прыбудавалі бакавыя памяшканні, у выніку чаго план набыў форму крыжа. На галоўным фасадзе — трох'ярусная чацверыковая званіца. Над званіцай і ў сярэдзіне даху васьмігранныя барабаны з галоўкамі. Сцены гарызантальна ашаляваны і прарэзаны прамавугольнымі, у прыбудовах крыжападобнымі аконнымі праёмамі. Асноўны аб'ём і апсіда маюць бэлечнае перакрыцце, прыбудовы — цыліндрычныя скляпенні. Над уваходам хоры на двух слупах.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

У інтэр'еры бэлечная столь пераходзіць у цыліндрычныя скляпенні ў бакавых прыдзелах. Над уваходам — хоры. Апсіда вылучана драўляным разным двух'ярусным іканастасам, выкананым у 1830-я гг. Набажэнства вядуцца па Евангеллях 1771 г. і 1863 г. На званіцы падпісны звон 1707 г.

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, [1986—1988].
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
  • Лабачэўская, В. А. Мастацтва дзеля славы Божай: саламяныя іканастасныя вароты і царкоўна-культавыя прадметы / В. А. Лабачэўская. — Мінск : Беларуская навука, 2018. — 263 с. : іл.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]