Свята-Мікалаеўская царква (Самуйлавічы Дольныя)
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
![]() | |
53°18′52″ пн. ш. 24°41′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Самуйлавічы Дольныя |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская |
Благачынне | Мастоўскае |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | 1801 год |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Самуйлавічы Дольныя Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7f/Samuj%C5%82avi%C4%8Dy_Dolnyja._%D0%A1%D0%B0%D0%BC%D1%83%D0%B9%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B_%D0%94%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B%D1%8F_%281900%29.jpg/250px-Samuj%C5%82avi%C4%8Dy_Dolnyja._%D0%A1%D0%B0%D0%BC%D1%83%D0%B9%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D1%96%D1%87%D1%8B_%D0%94%D0%BE%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B%D1%8F_%281900%29.jpg)
Пабудавана ў 1801 годзе з бутавага каменю і цэглы, у 1876 годзе перабудавана на сродкі прыхаджан інжынерам Л. Кржыжаноўскім. У 1875 годзе пабудавана званіца. Першапачатковы выгляд вядомы па фотаздымку Я. Балзункевіча 1910—1914 гадоў. Адкрыта ў 1988—1990 гадах.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана адзіным кампактным прамавугольным у плане аб’ёмам, завершаным паўкруглай апсідай, над якой двухсхільны дах пераходзіць у кананічнае пакрыццё. Пасярэдзіне даху ўзведзены васьмігранны барабан з цыбулепадобным купалам. Франтальны фасад руставанымі лапаткамі расчлянёны на 3 праслы, завершаны прамавугольным атыкам з трохвугольным франтонам. Бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў простых атынкаваных ліштвах, вылучаных па паліхромным фоне адкрытай бутавай муроўкі сцен. Каля апсіды пастаўлена мураваная чатырохстоўпная шатровая званіца.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Мікалаеўская царква (Самуйлавічы Дольныя)
- Свята-Мікалаеўская царква (Самуйлавічы Дольныя) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Самуйлавічы Дольныя) на сайце Radzima.org