Свята-Міхайлаўскі сабор (Ліда)
Праваслаўны храм | |
Свята-Міхайлаўская царква | |
---|---|
Касцёл Святога Іосіфа | |
![]() | |
53°53′37,42″ пн. ш. 25°18′11,63″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Ліда |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Лідская епархія |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата заснавання | 1797 |
Будаўніцтва | 1797—1825 гады |
Дата скасавання | 1842 |
Статус |
![]() |
Матэрыял | цэгла |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Свята-Міхайлаўскі кафедральны сабор (першапачаткова Касцёл Святога Іосіфа) — праваслаўная царква ў г. Ліда на вул. Савецкай, помнік архітэктуры класіцызму. Занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння. З'яляецца рэдкім прыкладам царквы-ратонды ў каталіцкім дойлідстве[1].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Касцёл Святога Іосіфа пры лідскім кляштары піяраў пабудаваны ў 1797—1825 гадах[1]. На будаўніцтва храма 5000 рублёў ахвяраваў Павел I[1]. Кляштар зачынены ў 1832 годзе. Касцёл у 1842 годзе гарэў, у 1863 годзе перароблены на праваслаўную царкву Міхаіла Архангела, пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1960-я гг. будынак быў абсталяваны пад планетарый. У 1971 г. знесена мураваная брама.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
Мураваны храм-ратонда накрыты паўсферычным купалам, завершаны васьмігранным ліхтаром[1]. Да асноўнага круглага ў плане аб'ёму прылягаюць больш нізкія прамавугольныя ў плане аб'ёмы: прытвор з чатырохкалонным порцікам на галоўным фасадзе і двухпавярховая сакрысція па восі ўсход-захад, невялікія рызаліты з поўдня і воўначы[1]. У дэкоры фасадаў выкарыстаны дарычны ордар. Порцік і рызаліты ўвянчаны трохвугольнымі франтонамі. Вокны прамавугольныя[1]. Унутры па перыметры залы размешчаны 8 пар дарычных калон. Побач з касцёлам размешчаны мураваныя аднапавярховы корпус кляштара і аднаярусная званіца.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 Лазука Б.А. Беларуская архітэктура XIX - пачатку XX стагоддзя // Гісторыя сусветнага мастацтва. Рускае і беларускае мастацтва XIX - пачатку XX стагоддзя. — Беларусь, 2011. — С. 342. — 430 с. — ISBN 978-985-01-0880-7.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993, стар. 263—264.
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. -стар. 226—227.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Міхайлаўскі сабор (Ліда)
- Свята-Міхайлаўскі сабор (Ліда) на сайце Radzima.org
- Свята-Міхайлаўскі сабор (Ліда) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Міхайлаўскі сабор (Ліда) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Храмы паводле алфавіта
- З’явіліся ў 1825 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Колішнія касцёлы Гродзенскай вобласці
- Праваслаўныя храмы Лідскага раёна
- Саборы Беларусі
- Храмы Ліды
- Колішнія кляштары Беларусі
- Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм
- Храмы Лідскай епархіі
- 1825 год у Беларусі
- Савецкая вуліца (Ліда)