Перайсці да зместу

Свята-Пакроўская царква (Гародзькі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Свята-Пакроўская царква
Свята-Пакроўская царква
Свята-Пакроўская царква
54°12′56″ пн. ш. 26°25′45″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Гародзькі
Канфесія БПЦ
Епархія Маладзечанская епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата пабудовы 1866 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у Беларусі, у аграгарадку Гародзькі Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

На заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1866 годзе з цэглы. Абкружана бутавай агароджай з арачнай брамай. Да 1990 года не дзейнічала, рэстаўрыравана.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Будынак чатырохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі: трох’ярусная званіца (васьмярык на 2 чацверыках), нізкая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, пяцігранная апсіда. Асноўны аб’ём накрыты чатырохсхільным гонтавым дахам з макаўкай у завяршэнні. Плоскасныя сцены фланкіраваны атынкаванымі і пабеленымі, вылучанымі на паліхромным фоне бутавай муроўкі, вуглавымі лапаткамі, дэкарыраваны карнізамі нескладанага профілю. Прамавугольны праём галоўнага ўвахода, здвоеныя лучковыя аконныя праёмы бакавых фасадаў акаймаваны атынкаванымі ліштвамі.

Унутраная прастора перакрыта плоскай столлю.