Свята-Пакроўская царква (Дзеткавічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
Дзеткавічы. Свята-Пакроўская царква.jpg
52°18′46,77″ пн. ш. 24°48′52,53″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Дзеткавічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Благачынне Драгічынскае
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1740 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000193шыфр 113Г000193
Стан дзейнічае

Свята-Пакроўская царква — помнік драўлянага дойлідства ў вёсцы Дзеткавічах Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пабудавана ў 1740 годзе. Перабудавана ў 1884 годзе інжынерам Аляксандрам Рэмерам[1]..

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Выгляд з боку апсіды.

Помнік драўлянага народнага дойлідства[2]. Складаецца з прамавугольных у плане асноўнага і алтарнага зрубаў, накрытых агульным дахам з трохвугольнымі навісямі ў месцы злучэння зрубаў і невялікай грашёнай галоўкай над галоўным фасадам. Па падоўжанай восі да алтарнага зруба прыбудавана нізкая рызніца з аднасхільным дахам што надае кампазіцыі храма ступеньчаты абрыс. Сцены гарызантальна ашаляваны і завершаны развітым прафіляваным карнізам.

Галоўны фасад аздоблены 4 лапаткамі рознай вышыні, завершаны шчытом з франтончыкам над ім і рамбічным акном у цэнтры. Двух’ярусная чацверыковая званіца-брама размешчана асобна на восі царквы. Канструкцыі верхняга скразнога яруса званіцы маюць таксама малюнак у выглядзе ромбаў.

Зала храма перакрыта плоскай бэлечнай столлю. Рызніца размешчана за апсідай, якая вылучана створаным у 1830-я гады іканастасам, над уваходам — хоры. Абрызы 19 ст. «Невядомы святы», «Укрыжаванне».

Званіца[правіць | правіць зыходнік]

Перад царквой стаіць 2-ярусная (чацвярык на чацверыку) званіца. Першы ярус-брама ашаляваны вертыкальна, другі скразны ярус накрыты шатром. Паміж стойкамі 2-га яруса зроблены падкосы[2].

Зноскі

  1. Кулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 76
  2. 2,0 2,1 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1984.— 368 см іл. — С. 166—167

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 194.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]