Свята-Пакроўская царква (Крывошын)
Славутасць | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
![]() | |
52°52′21″ пн. ш. 26°07′50″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Крывошын |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Ордэнская прыналежнасць | езуіты |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснавання | 1670 |
Дата пабудовы | 1740 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм (былы касцёл езуітаў) у в. Крывошын (Ляхавіцкі раён). Помнік архітэктуры барока.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Пабудаваны каля 1740 г. як касцёл езуітаў на месцы касцёла 1670 г., пасля паўстання К. Каліноўскага ў 1863 г. перабудаваны пад Пакроўскую царкву.
Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b6/Kryvo%C5%A1yn%2C_Rynak%2C_Jezuicki._%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%B2%D0%BE%D1%88%D1%8B%D0%BD%2C_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%95%D0%B7%D1%83%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%281914%29.jpg/250px-Kryvo%C5%A1yn%2C_Rynak%2C_Jezuicki._%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%B2%D0%BE%D1%88%D1%8B%D0%BD%2C_%D0%A0%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA%2C_%D0%95%D0%B7%D1%83%D1%96%D1%86%D0%BA%D1%96_%281914%29.jpg)
Мураваная дзвюхвежавая трохнефная базіліка з паўкруглай апсідай і невялікай сакрысціяй з поўдня (даўжыня 35 м, шырыня 16 м). Рэканструкцыя касцёлу пад царкву надала архітэктарству будынку рэтраспектыўна-рускі стылявы характар. У 1963 г. у час перабудовы над цэнтральным нефам на двухпрыступкавым квадратным у плане пастаменце ўзведзены дванаццацігранны барабан з купалам, завершаным цыбулепадобнай галоўкай. Над галоўным фасадам надбудаваная васьмігранная званіца, завершаная шатром з цыбулепадобнай галоўкай. Галоўны фасад фланкіруюць две двух'ярусныя вежы, дэкарыраваныя трохвугольнымі франтонамі і завершаныя купаламі на шматгранных барабанах. У аздабленні фасадаў выкарыстаныя дэкаратыўныя элементы старажытна-рускай архітэктуры: кілепадобныя аркі і ліштвы акон, аркатурныя паясы, гіркі.
Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f0/%D0%9C%D0%B0%D1%86%D1%96_%D0%91%D0%BE%D0%B6%D0%B0%D1%8F_%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%B2%D0%BE%D1%88%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F._%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%B2%D0%BE%D1%88%D1%8B%D0%BD.jpg/220px-%D0%9C%D0%B0%D1%86%D1%96_%D0%91%D0%BE%D0%B6%D0%B0%D1%8F_%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%B2%D0%BE%D1%88%D1%8B%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F._%D0%9A%D1%80%D1%8B%D0%B2%D0%BE%D1%88%D1%8B%D0%BD.jpg)
У інтэр'еры зберагліся першапачатковыя манументальным формы барочнага храма. Цэнтральны і меншыя бакавыя нефы, размежаваныя васьмю слупамі, перакрыты крыжовымі і цыліндрычнымі на папружных арках скляпеннямі. Пры ўваходзе на двух слупах галерэя хораў. Сцены аздобленыя вязкай пілястраў, прафіляванымі цягамі, лепкай. Звхаваўся алтарны абраз 2-й палавіны 18 ст. «Маці Божая з дзіцем» і «Маці Божая Замілаванне».
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 159-160.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. — 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Крывошын)
- Свята-Пакроўская царква (Крывошын) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Крывошын) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Крывошын) на сайце «Архіварта»