Свята-Пакроўская царква (Лань)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Славутасць
Свята-Пакроўская царква
Лань. Свята-Пакроўская царква (03).jpg
53°08′59″ пн. ш. 26°41′55″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Лань
Канфесія БПЦ
Епархія Слуцкая епархія
Лагатып Вікісховішча Свята-Пакроўская царква на Вікісховішчы

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Лань Нясвіжскага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана на ўскраіне вёскі, на могілках. Пабудавана ў 1842—1844 гадах за кошт князя Радзівіла і памешчыка Грыневіча, прыгонныя сяляне якіх складалі прыход. Перабудавана ў 1863 г. за кошт казны, з якой на перабудову і іканастас выдзелена 2202 рублі. Адрамантавана ў 1904 г. Царква — помнік драўлянага дойлідства.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Уяўляе сабой квадратны ў плане зруб, да якога далучаны з усходу пяцісценная апсіда з 2 прыбудоўкамі, на захадзе — двухпавярховы тамбур. Асноўны аб'ём пакрыты чатырохсхільным дахам з невысокай двух'яруснай галоўкай у цэнтры. Бакавыя фасады здвершаны невялікімі трохвугольнымі франтонамі, дэкарыраваныя пілястрамі, паміж якімі спараныя аконныя праёмы. Сцены гарызантальна ашаляваны. У аздобе выкарыстаны разныя вуглавыя накладкі, карнізы і ліштвы. Інтэр'ер зальны. 4 калонкі па вуглах зруба падтрымліваюць бэлькі перакрыцця.

Брама званіца

Брама-званіца[правіць | правіць зыходнік]

Насупраць галоўнага фасада царквы знаходзіцца мураваная двух'ярусная брама-званіца з 3 арачнымі праёмамі ў першым ярусе і 1 у другім. Накрыта шатровым дахам з макаўкай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]