Перайсці да зместу

Свята-Пакроўская царква (Туркоўская Слабада)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
53°01′43″ пн. ш. 29°37′27″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Туркоўская Слабада
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы пач. XX ст.
Стан дзейнічае
Map

Свята-Пакроўская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Туркоўскай Слабадзе Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці, помнік беларускага народнага дойлідства.

У заходняй частцы вёскі. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з дрэва як стараабрадніцкая.

Помнік народнага дойлідства. Да галоўнага фасада прыбудавана двух'ярусная званіца (васьмярык на чацверыку) з шатровым дахам і цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Асноўны прамавугольны ў плане аб'ём накрыты вальмавым дахам. Бакавыя фасады раўнамерна прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах. Ва ўнутранай прасторы вылучаны вузкі бабінец з бакавым уваходным праёмам. Алтарная сцяна выконвае ролю іканастаса.