Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Збірагі)
Славутасць | |
Свята-Параскева-Пятніцкая царква | |
---|---|
![]() Царква са званіцай | |
52°09′50,67″ пн. ш. 23°52′34,55″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Збірагі |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая |
Архітэктар | невядомы |
Дата пабудовы | 1610 год |
Статус |
![]() |
Матэрыял | драўніна |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўная царква, помнік драўлянага дойлідства. Знаходзіцца на ўзгорку цэнтра вёскі Збірагі Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў 1610 годзе па фундацыі княгіні Агаты Сапегі з Пацаў як уніяцкая Прасвятой Троіцы, з 1886 года — праваслаўная. У 1920 годзе вернута католікам і адрэстаўрыравана ў 1925 годзе. Пасля Вялікай Айчыннай вайны зноў перададзена праваслаўным.
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/26/%D0%97%D0%B1%D1%96%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%96._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%9F%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D0%B0-%D0%9F%D1%8F%D1%82%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%2802%29.jpg/220px-%D0%97%D0%B1%D1%96%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%96._%D0%A1%D0%B2%D1%8F%D1%82%D0%B0-%D0%9F%D0%B0%D1%80%D0%B0%D1%81%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D0%B0-%D0%9F%D1%8F%D1%82%D0%BD%D1%96%D1%86%D0%BA%D0%B0%D1%8F_%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B2%D0%B0_%2802%29.jpg)
Царква вырашана простым 4-сценным зрубам пад вальмавым дахам, над якім узвышаецца цыбулепадобная галоўка. Да ўсходняй сцяны далучаны больш вузкі трохгранны пад 3-схільным дахам зруб апсіды, па баках якой нізкія рызніцы. Уваход у храм вырашаны невялікім прытворам пад 2-схільным дахам. Візіта XVIII стагоддзя адзначае царкву з трыма асобнымі дахамі над кожным зрубам. Вертыкальная шалёўка, высока ўзнятыя прамавугольныя аконныя праёмы надаюць аб'ёму храма вертыкальную накіраванасць і манументальнасць.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Зала перакрыта плоскай столлю на бэльках, складзеныя з брусоў сцены не ашаляваны, пафарбаваны алеем. Апсіда вылучана драўляным разным іканастасам 1830-х гадоў. У залу храма над уваходам на двух драўляных слупах выступаюць хоры з дугападобным парапетам.
У царкве можна ўбачыць абразы 18 стагоддзя — «Параскева Пятніца», «Маці Божая Адзігітрыя», «Спас Пантакратар», складзень.
Званіца
[правіць | правіць зыходнік]Асобна пастаўленая чацверыковая, вертыкальна ашаляваная званіца, мае верхні адкрыты ярус-звон у выглядзе слупавой лучковай аркады, якая ўтрымлівае 4-схільны гонтавы шацёр з крыжам у завяршэнні.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кулагін А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн.: БелЭн, 2001. — 328 с.: іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Збірагі)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Збірагі) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Збірагі) на сайце Radzima.org
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Збірагі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Збірагі) на сайце «Архіварта»
- Храмы паводле алфавіта
- З’явіліся ў 1610 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Праваслаўныя храмы Брэсцкага раёна
- Драўляныя цэрквы Беларусі
- Збірагі
- 1610 год у Еўропе
- Помнікі беларускага народнага дойлідства
- Колішнія ўніяцкія храмы Брэсцкай вобласці
- XVII стагоддзе ў Беларусі
- Храмы Брэсцкай і Кобрынскай епархіі