Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Мясяцічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Параскева-Пятніцкая царква
Church in Misiatichy.jpg
52°03′58,67″ пн. ш. 26°23′33,56″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Мясяцічы
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1794 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000574шыфр 112Г000574

Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Брэсцкая вобласць)
Свята-Параскева-Пятніцкая царква
Свята-Параскева-Пятніцкая царква

Свята-Параскева-Пятніцкая царква — помнік драўлянага дойлідства. Пабудаваная ў 1794 годзе ў в. Мясяцічы Пінскага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Маці Божая Чанстахоўская з царквы
Ікона Праабражэння Гасподня з царквы

Трохзрубная, з прамавугольнымі ў плане асноўным зрубам і бабінцам і пяціграннай алтарнай апсідай. Асноўны зруб накрыты шатровым дахам з галоўкай на глухім барабане, бабінец і апсіда — вальмавымі. Пры ўваходзе тамбур з двухсхільным дахам. Сцены гарызантальна ашаляваныя, вокны прамавугольныя. Унутры памяшканні маюць плоскую бэлечную столь (спачатку асноўны зруб перакрываўся пірамідальным верхам). Над бабінцам — хоры.

Інтэр'ер[правіць | правіць зыходнік]

Памяшканні царквы аб'яднаны агульнай плоскай столлю (змяніла пірамідальнае скляпенне ў 19 ст.), аб'яднаны шырокімі праёмамі-прасветамі. Апсіда вылучана невысокім драўляным іканастасам. Над бабінцам створаны хоры. Абразы ў металічных абкладах: «Спас Пантакратар» (1767), «Маці Божая» (1785), «Праабражэнне», «Пакроў Багародзіцы» (18 ст.), «Маці Божая Адзігітрыя» (1810), «Маці Божая з дзіцем» (1843), «Вогненнае ўзнясенне Іліі» і «Узнясенне» (у 1855 ахвяраваны мясцовым дваранствам), «Святы Мікалай» (19 ст.).

Званіца[правіць | правіць зыходнік]

На паўднёвы захад ад царквы пастаўлена 2-ярусная званіца. Першы зрубавы вертыкальна ашаляваны ярус вылучаны шырокім гонтавым адлівам, другі — слупавы каркас, накрыты пакатым гонтавым шатровым дахам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]