Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лемяшэвічы)
Выгляд
| Праваслаўны храм | |
| Свята-Раства-Багародзіцкая царква | |
|---|---|
| Царква Раства Багародзіцы са скульптурай Ісуса | |
| 52°05′21,91″ пн. ш. 26°19′22,55″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Лемяшэвічы |
| Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
| Епархія | Пінская і Лунінецкая |
| Архітэктурны стыль | з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю |
| Архітэктар | Вайковіч |
| Будаўніцтва | 1872—1881 гады |
| Статус |
|
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Лемяшэвічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Пабудавана ў 1872 — 1881 гг. з дрэва архітэктарам Вайковічам.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Твор народнага дойлідства з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Складаецца з кубападобнага цэнтральнага зруба, да якога далучаюцца прамавугольныя бабінец, бакавыя прыдзелы і апсіда. У прасторавай кампазіцыі пануе трох'ярусная шатровая званіца і цэнтальны зруб, накрыты чатырохсхільным дахам з какошнікамі і шлемападобным купалам у завяршэнні чацверыковага барабана.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Абраз «Цуд Мікалая, які ратуе тапельцаў». Выкананыя з саломкі царскія вароты іканастаса канца 18 ст., якія зараз захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лемяшэвічы)- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лемяшэвічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лемяшэвічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Лемяшэвічы) на сайце «Архіварта»
Катэгорыі:
- Храмы паводле алфавіта
- З’явіліся ў 1881 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Праваслаўныя храмы Пінскага раёна
- Лемяшэвічы
- Драўляныя цэрквы Беларусі
- Збудаванні Беларусі ў псеўдарускім стылі
- Храмы Найсвяцейшай Дзевы Марыі
- Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі
- 1881 год у Беларусі
- Старонкі, якія ўжываюць пашырэнне Kartographer
