Свята-Троіцкая царква (Вольна)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
Вольно троицкая церковь 01.jpg
53°17′45″ пн. ш. 26°13′59″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Вольна
Канфесія Руская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая епархія
Архітэктурны стыль ракако
Будаўніцтва ???—1768 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000051шыфр 112Г000051

Свята-Троіцкая царква (Брэсцкая вобласць)
Свята-Троіцкая царква
Свята-Троіцкая царква

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Вольна Баранавіцкага раёна, помнік архітэктуры ракако XVIII стагоддзя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1632 годзе ўладальнікі Вольна, падстолі наваградскі Крыштоф Каменскі і яго жонка Алена Друцкая-Горская, фундавалі ў вёсцы новую ўніяцкую царкву, пры ёй базыльянскі кляштар. У 1768 годзе базыльяне пабудавалі мураваную царкву Святой Тройцы на сродкі шляхціча Дамыслоўскага. Пры базыльянскім кляштары існавала школа для шляхецкіх дзяцей, у якой вучыўся мастацтвазнавец, архітэктар і скульптар Рафал Слізень.

У 1839 годзе расійскія ўлады скасавалі базыльянскі манастыр. У яго будынкі ў 1840 г. пераведзены трэцякласны жаночы праваслаўны манастыр з Навагрудскага барысаглебскага жаночага манастыра, які праіснаваў да 1873 г. У 1874 г. пераведзены ў Мінскі Праабражэнскі манастыр. Такім чынам, мураваны манастырскі корпус, гаспадарчыя пабудовы і парк трапілі ў валоданне мінскага першакласнага жаночага манастыра, які стварыў тут сваю гаспадарчую сядзібу-ферму. Агароджай царква і гаспадарчы корпус (не захаваўся) былі аб'яднаны ў агульны архітэктурны ансамбль.

Дзейнічае як праваслаўная царква ў цяперашні час.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Рэльеф з воінскай атрыбутыкай

Храм уяўляе сабой мураваную трохнефную, двухвежавую базіліку з паўкруглай апсідай, бакавымі сакрысціямі і трансептам. Архітэктурны дэкор галоўнага фасада — «разарваны» карніз, пілястры, акантавае лісце, кароны, воінская атрыбутыка і інш., а таксама дэкаратыўны акцэнт інтэр'ера — галоўны алтар, вырашаны ў выглядзе каланады з крывалінейнымі антаблементамі, упрыгожаны скульптурнымі групамі ангелаў, адпавядаюць архітэктурнай эстэтыцы ракако.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С.14-15.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с.: іл. — ISBN 5-85700-078-5.
  • Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. — Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
  • Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии Архимандритом Николаем, Санкт-Петербург, 1864, Новогрудский уезд.
  • Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён. Мінск, Белта, 2000, стар 641, 694;
  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007;
  • Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций. Наследие архитектуры Беларуси. — Москва: Прогресс-Традиция, 2002. ISBN 5-89826-093-5, с 497—498;
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 2. — Мн., 1994, с. 353.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1997. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]