Свята-Троіцкая царква (Аздамічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праваслаўны храм
Свята-Троіцкая царква
Царква Святой Тройцы
Царква Святой Тройцы
52°01′04″ пн. ш. 27°29′19″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Аздамічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль з рысамі мадэрну
Дата пабудовы 1893 год

Свята-Троіцкая царква (Брэсцкая вобласць)
Свята-Троіцкая царква
Свята-Троіцкая царква

Свята-Троіцкая царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Аздамічах Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю з рысамі мадэрну.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Да 1796 году Аздаміцкі прыход складаўся толькі з аднаго сяла Аздамічы, прыкладна у тым жа годзе да яго была далучана вёска Цераблічы, у 1817 годзе — вёска Кароцічы, а ў 1867 годзе прыпісаны Альгомель і Талмачава.

Калі менавіта быў створаны Аздаміцкі прыход і калі была пабудавана першая царква не вядома. З «Кліровых ведомостей» за 1809 год відаць, што царква Святой Жываначальнай Тройцы і прыход пры ёй існавалі ўжо ў XVI стагоддзі і царква мела ў тыя часы дакументы на царкоўную зямлю. Папярэдняя царква, згаданая ў 1864 годзе і пабудаваная на дубовых сваях, існавала да 1873 года. 17 красавіка 1874 года пачалі разбіраць старую царкву, а 30 красавіка закладаць новую, якакая была пабудавана і асвечана да 28 снежня 1877 года. Цяперашні храм быў пабудаваны ў 1893 годзе.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Размешчана на паўднёвай ускраіне вёскі, каля ракі Маствы. Вырашана па каноне чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: прытвор-званіца васьмярык на чацверыку, трапезная, кубападобны зруб малітоўнай залы, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце храма дамінуюць шпіль над шатровым пакрыццём званіцы і цыбулепадобная галоўка на васьмігранным трох'ярусным барабане над шатровым дахам цэнтральнага аб'ёму. Гарызантальна ашаляваныя фасады (цокальная частка вертыкальна ашалявана) прарэзаны адзінарнымі і строенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Архітэктурны декор абмежаваны вуглавымі лапаткамі са стылізаванамі капітэлямі, крыжовымі люкарнамі.

На царкоўны пагост вядзе цагляная трохпралётная арачная брама ў агароджы. Маецца прыпісная капліца.

У інтэр’еры трапезная шырокім арачным прасветам адкрываецца у малітоўную залу, перакрытую шатровым скляпеннем даху. Апсіда вылучана трох'ярусным іканастасам у «рускім» стылі. У царкве абраз 19 ст. «Святы Мікалай».

Святары[правіць | правіць зыходнік]

У розныя часы у Аздамічах працавалі наступныя святары:

Імя святара Годы жыцця Годы службы у Аздамічах
Мікалай Сямёнавіч Сулкоўскі 1740 - 30.5.1812 1786 - 30.5.1812
Стэфан Сулкоўскі 1813 - 1824
Гаўрыл Дабравольскі 1801 - 1829 1.1.1824 – 27.1.1829
Сямён Фёдаравіч Сулкоўскі 1831 – 1837
Стэфан Сулкоўскі 1837 - студзень 1845
Стэфан Лукашэвіч люты 1845 - красавік 1845
Іанн Паплаўскі красавік 1845 - май 1852
Данііл Шэлюцін кастрычнік 1852 - снежань 1853
Аляксандр Лукашэвіч студзень 1854 - снежань 1862
Павел Прорвіч студзень 1863 - 4.11.1865
Фёдар Васільевіч Чысцякоў 1824 - 1891 4.11.1865 – 15.10.1891
Якінф Пятровіч Былінскі 31.07.1870 - 1943 09.03.1892 - 13.07.1895
Пётр Мікалаевіч Гаховіч 1864 - верасень 1895 – кастрычнік 1904
Іларыон Бразоўскі кастрычнік 1904 – май 1907
Мікалай Мігай 1.6.1907 -
Ніканор Катульскі 4.11.1884 - 16.6.1929 - 1935
Мікалай Яноўскі 13.02.1908 – 4.6.1995 1940 – ліпень 1943.
не вядома
Якаў Якімавіч Танканог 1888 1952 - 1954
Аляксандр Варніцкі 1916 - 3.06.2003 1954 - 2001
Аляксандр Вабішчэвіч 1974 - 2001 -


Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]