Свята-Троіцкая царква (Гарадная)
Праваслаўны храм | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
51°52′17,57″ пн. ш. 26°29′54,58″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гарадная |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Пінская і Лунінецкая |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1787 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000681 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца ў заходняй частцы вёскі. Пабудавана ў XVIII ст. з дрэва[1], перабудавана ў 1930-я гг.
-
Праваслаўная і грэка-каталіцкая цэрквы
-
Грэка-каталіцкая царква
-
Званіца
-
Свята-Троіцкая царква ў 1936—1939 гг.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Помнік народнага дойлідства. Трохзрубны храм (зруб «з астаткам») падоўжна-восевай кампазіцыі: 2-ярусная чацверыковая шатровая званіца (дабудавана ў 1930-я гг.), кубападобная малітоўная зала, 5-гранная апсіда. Аднолькавыя па вышыні зрубы апяразаны агульным карнізам простага профілю, што стварае ўражанне адзінага суцэльнага зруба. Гэтаму садзейнічае агульны высокі вальмавы дах над асноўным аб’ёмам і апсідай, які па краях завершаны цыбулепадобнымі галоўкамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых дашчаных ліштвах. Архітэктурная выразнасць храма дасягаецца кампаноўкай аб’ёмаў, маляўнічым сілуэтам разнастайных гонтавых пакрыццяў, увядзеннем у яго лаканічных пластычных дамінант — цыбулепадобных галовак.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]У інтэр’еры малітоўная зала і апсіда аб’яднаны шырокім прамавугольным прасветам і размежаваны драўляным разным іканастасам, перакрыты 8-граннымі шатровымі скляпеннямі. У 1-м ярусе званіцы створаны хоры. Абразы XVII—XVIII стст.: «Святы Мікалай Цудатворац», «Маці Божая», «Спас Пантакратар», «Маці Бажая Чанстахоўская».
Зноскі
- ↑ Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. СПб., 1864.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Троіцкая царква (Гарадная)
- Свята-Троіцкая царква (Гарадная) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Гарадная) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая царква (Гарадная) на сайце «Архіварта»
- Храмы паводле алфавіта
- З’явіліся ў 1787 годзе
- Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
- Гарадная
- Праваслаўныя храмы Столінскага раёна
- Драўляныя цэрквы Беларусі
- Усходнепалеская школа дойлідства
- Помнікі беларускага народнага дойлідства
- Храмы Святой Тройцы
- 1787 год у Беларусі
- Храмы Пінскай і Лунінецкай епархіі