Свята-Успенская царква (Дубравіца)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Успенская царква
53°34′27″ пн. ш. 31°40′38″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дубравіца
Канфесія Праваслаўе
Архітэктурны стыль народнае дойдідства
Дата пабудовы пачатак XX стагоддзя
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 513Г000469шыфр 513Г000469
Стан не дзейнічае
Map

Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Дубравіца Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Не пазней за 1880 год у вёсцы збудавалі драўляную царкву. У 1898 годзе епіскап Місаіл наведаў прыход, па выніках чаго надрукаваў свае назіранні ў «Магілёўскіх епархіяльных ведамасцях»[1]:

" Храм драўляны, па колькасці прыхаджан малаўмяшчальны, настолькі стары, што і рамантаваць нельга. Справа аб будаўніцтве новага храма вядзецца амаль 7 гадоў, але не скончана; цяпер яна знаходзіцца на разглядзе Святога Сінода. На пабудову новага храма сабрана прыхаджанамі 4000 рублёў грошай. Рызніца і начынне прыстойныя; бібліятэка невялікая. Прыхаджан абодвух палоў больш за 4000 душ.

Усе прыхаджане праваслаўныя, старанныя да храма Божага. Мясцовы святар П. скончыў семінарыю, на службе з 1855 года, старац слабагалосы; псаломшчык жа пакутуе на ўдушша. Спяваюць у царкве навучэнцы ў мясцовых школах даволі стройна. У сяле вучылішча ад Міністэрства народнай асветы; у вёсках яшчэ тры школы граматы; ва ўсіх школах навучаліся 168 чалавек — з іх 150 хлопчыкаў і 18 дзяўчынак.

Летапісу царкоўнага не выявілася; Астатнія ж дакументы захоўваюцца ў цэласці

"

Нарэшце, у пачатку XX стагоддзя, з дрэва і без цвікоў была ўзведзена новая царква[2]. Першым настаяцелем у ёй быў святар Петухоў. У 1930-х гадах савецкія ўлады зачынілі храм. Пасля Другой сусветнай вайны ў будынку размясцілі вясковы клуб, а ў 1950-я гады — склад і збожжасховішча[2]. Неўзабаве царкву вырашылі разабраць, але яна выстаяла. Пасля 1986 года, калі Дубравіца апынулася ў зоне радыеактыўнага забруджвання, будынак не выкарыстоўваўся[2].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Твор народнага дойдідства. 3-часткавую кампазіцыю фарміруюць асноўны прамавугольны ў плане аб’ём, накрыты двухсхільным дахам, да якога прылягаюць больш нізкія пяцігранная алтарная частка і бабінец з каркасным прытворам пры ўваходзе. Па баках апсіды — невялікія рызніцы. Ашаляваныя ў мінулым сцены ўмацаваны брусамі-сцяжкамі і расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Інтэр’ер зальны, з плоскай падшыўной столлю.

Зноскі

  1. Памяць: Клімавіцкі раен: Гіст.-дакум. хронікі гарадоў і раенаў Беларусі / Рэд.-уклад. Напрэеў Г. Л.; Рэдкал.: Баршчоў І. А. і інш — Мн.: Універсітэцкае, 1995. — 645,[1] с. : іл. ISBN 985-09-0068-7. — С. 88.
  2. а б в Гісторыка-культурная спадчына Клімавіцкага раёна (руск.). Клімавіцкі раённы выканаўчы камітэт. Праверана 29 ліпеня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]