Свята-Успенская царква (Сялец)
Праваслаўны храм | |
Свята-Успенская царква | |
---|---|
![]() | |
52°35′20″ пн. ш. 24°52′20″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Сялец |
Канфесія | БПЦ |
Архітэктурны стыль | псеўдарускі стыль |
Дата пабудовы | 1870 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у аграгарадку Сялец (Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь). Пабудаваная ў 1870 годзе з цэглы ў цэнтры вёскі. Помнік рэтраспектыўна-рускага стылю.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
У плане — выцягнутая па падоўжнай восі кампазіцыя: званіца, трапезная, асноўны аб’ём з бакавымі парталамі і пяцігранная апсіда, да якой прымыкаюць дзяканнік і ахвярнік. Дойлідска-дэкаратыўнае аздабленне заснаванае на спалучэнні традыцый класіцызму (апрацоўка сцен пілястрамі тасканскага ордара, прафіляваныя высокія карнізы, абрамленні паўкруглых акон асноўнага аб’ёма) і характэрных форм маскоўскага дойлідства XVII стагоддзя (канструкцыйная схема званіцы — васьмярык на чацверыку, шатровы дах з цыбулепадобнай галоўкай, кілепадобныя какошнікі парталаў і вежы-званіцы).
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]
Памяшканні храма перакрыты плоскай столлю на падугах (праектаваліся цыліндрычным скляпеннем), у малітоўную залу шырокімі прасветамі адкрываюцца трапезная і апсіда, вылучаная іканастасам з разнымі царскімі варотамі. Абразы 18 — 19 ст. выкананы ў акадэмічна-класіцыстычным стылі: «Пакроў», «Мікалай Цудатворац», «Святы Пётр і Павел», «Успенне», «Антоній Пячэрскі», «Святы архідыякан», «Маці Божая Замілаванне», «Ісус Хрыстос», «Праабражэнне Гасподне», «Святы прарок Арон», «Увядзенне ў храм Багародзіцы», «Святы архідыякан Лаўрэнцій».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэцкі Г. А. Сяле́цкая Успе́нская царква́ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 337. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — С. 390—391. — 653 с. — 2000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Успенская царква (Сялец)
- Свята-Успенская царква (Сялец) на сайце Radzima.org
- Свята-Успенская царква (Сялец) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Успенская царква (Сялец) на сайце «Архіварта»