Святлана Андрэеўна Навумава
| Святлана Андрэеўна Навумава | |
|---|---|
| | |
| Дата нараджэння | 29 лютага 1956 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 10 сакавіка 2011 (55 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | навуковы работнік |
| Навуковая сфера | паліталогія, тэорыя палітыкі, тэорыі дэмакратыі, публічная палітыка, сучасны палітычны працэс |
| Месца працы | ЕГУ |
| Альма-матар | МДУ |
Святлана Андрэеўна Навумава (29 лютага 1956, Коўна — 10 сакавіка 2011, Мінск) — беларускі палітолаг і паліттэхнолаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 29 лютага 1956 года ў Коўне.
У 1973−1978 гадах навучалася на гістарычным факультэце Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Яе аднакурснікам, у прыватнасці, быў расійскі палітолаг Вячаслаў Ніканаў.
З 1982 года вучылася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1988 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па філасофіі.
З 1987 па 1994 гады выкладала ў Мінскім дзяржаўным педагагічным інстытуце, з 1994 па 2001 гады працавала ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы пры БДУ, брала ўдзел у дзейнасці прэзідэнцкай камісіі па адукацыі. Адначасова працавала ў Міжнародным інстытуце палітычных даследаванняў у Мінску.
З 2001 па 2004 год была кіраўніком кафедры палітычных і сацыяльных навук у ЕГУ, а пасля закрыцця ЕГУ ў Мінску брала актыўны ўдзел у барацьбе за аднаўленне ўніверсітэта ў выгнанні. У новым ЕГУ ў Вільні стала дырэктарам магістарскай праграмы па еўрапейскіх даследаваннях. У 2005—2009 гадах працавала прафесарам на факультэце філасофіі і палітычных навук. Была судырэктарам рэгіянальнага цэнтра найноўшых даследаванняў і адукацыі і сурэдактарам навуковага часопіса «Перекрестки. Журнал исследований Восточно-европейского пограничья». За час сваёй працы ў ЕГУ падрыхтавала некалькі дзясяткаў магістраў палітычных навук, многія з кіраўнікоў беларускіх НДА атрымалі падрыхтоўку ў магістарскіх праграмах пад кіраўніцтвам С. А. Навумавай. У ЕГУ чытала курсы «Уводзіны ў палітычную навуку», «Уводзіны ў паліталогію», «Асновы палітычнай тэорыі», «Сучасныя тэорыі грамадзянскай супольнасці», «Беларусь як палітычны праект».
Як паліттэхнолаг і палітычны кансультант працавала ў выбарчых кампаніях на прэзідэнцкіх выбарах 1994, 2001 і 2010 года, выбарах у Вярхоўны Савет 1995 года, выбарах у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 2000 года.
Была адным з заснавальнікаў і актыўных удзельнікаў грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» і працавала ў штабе кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Някляева. Пасля акцый пратэсту ў сувязі з вынікамі выбараў яе выклікалі ў КДБ, праводзілі вобшукі, што адмоўна адбілася на стане яе здароўя.
Памерла 10 сакавіка 2011 у Мінску пасля працяглай полікістознай хваробы нырак. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У сферы навуковых інтарэсаў Навумавай былі паліталогія, тэорыя палітыкі, тэорыі дэмакратыі, публічная палітыка, сучасны палітычны працэс.
Займалася навуковымі даследаваннямі ў галіне паліталогіі, працавала ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы і Міжнародным інстытуце палітычных даследаванняў у Мінску. Праходзіла стажыроўкі ў Расіі (1991), Канадзе (1997), ЗША (1999), Нідэрландах (2008).
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- С. Наумова. Белорусская высшая школа как закрытая система Высшее образование в Беларуси: вызовы интернационализации. — Вильнюс: ЕГУ, 2007;
- S. Naumova. Political Communication: Theoretical Models// The Methodology of Political Discourse, Vol. 2. Minsk, 2000;
- S. Naumova. Political Ideologies// Towards Democracy through Civil Society edited by P. Fenrych, U. Rouda. Szczecin, 1999, pp. 59-70;
- S. Naumova, I. Bugrova, Elections and the Election Process// Towards Democracy through Civil Society edited by P. Fenrych, U. Rouda. Szczecin, 1999, pp. 135—154;
- S. Naumova. Political Communication// Towards Democracy through Civil Society edited by P. Fenrych, U. Rouda. Szczecin, 1999, pp. 195-208;
- S. Naumova. Determination of Semantic Fields of Political Notions// The Methodology of Political Discourse. Minsk, 1998;
- S. Naumova. Mass-Media and Political Parties// Analytical Bulletin of the Belarusian Association of Think Tanks, #2. Minsk, 1998;
- С. Наумова. Что надо знать о политике. Москва, РОСТ, Мирос, 1997, ISBN 5-7084-0133-8, наклад 10000 ас., 304 с.; вучэбны дапаможнiк для XI класа
- S. Naumova. Integration as Social Utopia of Post-Soviet Political Consciousness// Vector, #1, 1997;
- S. Naumova. The Political System of Society: Theoretical Approaches. Minsk, 1997;
- S. Naumova. Sociology and Political Science in the 20th Century. A textbook for teachers. Minsk, 1995
Артыкулы
[правіць | правіць зыходнік]- Навумава С. Сучасны беларускі палітычны дыскурс (Што і як мы гаворым пра палітыку) // Грамадзянская альтэрнатыва. — 1999. — № 2. — С. 11-18.
- Наумова С. Политические партии в Республике Беларусь: динамика развития // Адкрытае грамадства. — 2000. — № 2 (8). — С. 8-12.
- Наумова С. А. Особенности политических предпочтений избирателей Республики Беларусь // Стратегия устойчивого развития и перспективы цивилизационной динамики на рубеже веков: Материалы международной научной конференции. Минск, 21-22 мая 1998 г.: В 2 ч. — Ч. 2. / Зеленков А. И. и др. — Минск: Белгосуниверситет, 1998. — С. 93-95.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Бацька — Андрэй Рыгоравіч Навумаў (1912—1982) — удзельнік Савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, удзельнічаў у вызваленні Літвы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Быў настаўнікам рускай мовы, а пасля — дырэктарам сярэдняй школы.
Маці — Рэгіна Францаўна Навумава (Ігнатовіч) (1925—1980) — скончыла гістарычны факультэт МДУ у 1951, выкладала навуковы камунізм.
Муж — Валерый Васільевіч Горлаў (1949—1997) — кандыдат матэматычных навук, член «Амерыканскай матэматычнай супольнасці», выкладаў у БДУ, дзе фактычна стварыў кірунак матэматычнай логікі.
Сын — Андрэй Валер’евіч Горлаў (нар. 1984) — бакалаўр паліталогіі.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 2011 грамадскім аб’яднаннем «Гавары праўду» і супольнасцю экспертаў у сферы палітыкі заснавана прэмія Святланы Навумавай.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Наумова Светлана Андреевна (руск.). ЕГУ. Праверана 2011-4-7.
- Наша гордость и любовь - Светлана Наумова... (руск.)(недаступная спасылка). belaruspartisan.org. Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2015. Праверана 2013-2-28.