Святлана Міхайлаўна Герасімовіч
Святлана Міхайлаўна Герасімовіч | |
---|---|
Нараджэнне |
5 студзеня 1957 (67 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Святлана Міхайлаўна Герасімовіч (нар. 5 студзеня 1957, в. Вяляцічы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі палітык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна, філолаг, выкладчык рускай мовы і літаратуры.
Працавала настаўнікам у Карсаковіцкай сярэдняй школе, сакратаром Барысаўскага райкама ЛКСМБ, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі, загадчыкам ідэалагічнага аддзела Барысаўскага райкама КПБ. Была намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Старабарысаўскай сярэдняй школы, загадчыкам аддзела інфармацыі, намеснікам старшыні Барысаўскага райвыканкама, галоўным саветнікам-інспектарам старшыні Мінскага аблвыканкама, начальнікам галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Мінскага аблвыканкама, старшынёй Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га і 26-га скліканняў.
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га і 6-га скліканняў.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, дзвюма ганаровымі граматамі Мінскага аблвыканкама, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, юбілейнымі медалямі «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», медалём Выканаўчага камітэта СНД «За супрацоўніцтва»[1].
Зноскі
- ↑ Герасімовіч Святлана Міхайлаўна Архівавана 18 жніўня 2020.
- Нарадзіліся 5 студзеня
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Вяляцічах
- Выпускнікі БДУ
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі «За супрацоўніцтва»
- Асобы
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 25-га склікання
- Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 26-га склікання
- Старшыні мясцовых саветаў Беларусі