Святлана Міхайлаўна Марчанка
Святлана Міхайлаўна Марчанка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 мая 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, крытык, літаратуразнаўца, паэтка |
Святлана Міхайлаўна Ма́рчанка[1] (15 мая 1942 г., вёска Папоўцы, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі паэтэса, літаратуразнавец, крытык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і служачага. Працавала на будоўлі, у рэдакцыі касцюковіцкай раённай газеты «Сцяг камунізму» (1958—1959). Адначасова вучылася ў сярэдняй школе рабочай моладзі. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі была старшай піянерважатай у школе № 1 у Касцюковічах. Скончыла Магілёўскі педагагічны інстытут (1964). У 1964—1966 гадах — загадчык школьнага аддзела Касцюковіцкага райкама камсамола. Працавала ў рэдакцыях газет «Літаратура і мастацтва» (1966—1967), «Чырвоная змена» (1967—1968). У 1969—1972 гадах — кіраўнік гуртка «Юныя сябры паэзіі» Дома піянераў у Слуцку, педагог у дзіцячых садах № 10, 14 (1973—1978). Працавала ў часопісах «Вожык» (1978), «Работніца і сялянка» (1980—1983). З 1984 года — рэдактар аддзела крытыкі і літаратуразнаўства часопіса «Полымя».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютавала вершамі ў «Магілёўскай праўдзе» (1960). З літаратурна-крытычнымі матэрыяламі выступае ў друку з 1965 года. Аўтар кнігі «Васіль Вітка: Нарыс жыцця і творчасці» (1985).
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ма́рчанка Святлана Міхайлаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 150. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Святлана Міхайлаўна Марчанка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
- Нарадзіліся 15 мая
- Нарадзіліся ў 1942 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
- Супрацоўнікі газеты «Чырвоная змена»
- Супрацоўнікі часопіса «Вожык»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты СССР
- Паэтэсы Беларусі
- Крытыкі СССР
- Крытыкі Беларусі