Перайсці да зместу

Святлана Уладзіміраўна Бязлепкіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Святлана Уладзіміраўна Бязлепкіна
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 31 жніўня 1957(1957-08-31) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, журналістка
Мова твораў беларуская

Святлана Уладзіміраўна Бязлепкіна, па нараджэнні Рудабелец (нар. 31 жніўня 1957, Малейкі, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларуская пісьменніца, журналістка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (1979), працавала ў раённым і абласным друку (газеты «Чачэрскі веснік» і «Гомельская праўда»). Жыве ў Мінску.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вострасюжэтную псіхалагічную прозу Бязлепкінай умоўна можна падзяліць на творы пра сучаснасць і творы пра мінулае, дзе адлюстраваны лёс звычайных людзей на фоне буйных гістарычных падзей.

Аповесці і апавяданні Святланы Бязлепкінай друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Нёман», а таксама ў газетах «ЛіМ», «Звязда» і іншых выданнях.

«Гераіні Святланы Бязлепкінай (апавяданні „Па законе фотагеніі“ і „Перадкалядная гісторыя“) — сучасныя гараджанкі, прафесіяналы ў сваёй справе, самастойныя, не залежныя ні ад кога, здольныя імгненна прымаць рашэнні… Асабліва цікавы першы з твораў: на прыкладзе сямейнай пары акцёраў пісьменніца знаёміць з тонкасцямі сцэнічных пастановак і адкрывае сакрэты кінематаграфічнага мастацтва. Гэта ўнікальны досвед, што зазвычай застаецца па-за кадрам, па той бок кулісаў, а тут чытач нібы сам трапляе ў багемны асяродак — настолькі змястоўна, каларытна, з гумарам і жывой мовай ён апісаны, што верыш кожнаму слову… А праблемы, якія стаяць перад гераіняй твора, актуальныя для любой жанчыны: як знайсці кампраміс паміж сям’ёй і працай, падтрымаць веру ў сябе і сваю „геніяльнасць“ мужа і дапамагчы яму з кар’ерай, пры гэтым ахвяруючы ўласным талентам… Зрэшты, як застацца жанчынай, якую хацелася б абараніць і падтрымаць, у свеце, што пастаянна вымагае зусім іншых якасцяў — супрацьлеглых…»[1].

Стылістычна бездакорнае апавяданне «Урокі Шантанэ» — багатая мова, дынамічны захапляльны сюжэт (дзеі адбываюцца ў Францыі ў 1-й палове XIX ст.), галоўны герой, настаўнік гісторыі, які адразу заваёўвае сімпатыі.[2]

Аўтарка кнігі прозы «Чарнобыльская русалка» (1998):

  • Донна Францэска з 9 «В»
  • І прыйдзе дзень
  • Ружы і Радзіма
  • Памятай пра брыяфіліумы
  • Алена Рэмбаўна
  • Чарнобыльская русалка
  • Анёл з пятага паверха
  • Гданьская гісторыя

Удзельніца калектыўнага зборніка «Размова з люстэркам» (Мінск, Аверсэв, 2023) з апавяданнямі «Дыягназ» і «Таямніца гатэля „Раяль“».

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Кніга прозы «Чарнобыльская русалка» (1998)
Аповесці
  • У межах Нагорнай пропаведзі //Маладосць, 2000, № 5.
  • Шазюбль, або проста гульня // Полымя, 2004, № 4.[3]
  • Лінія Дзюранда // Маладосць, 2013, № 11
  • Урокі Шантанэ // Полымя, 2019, № 8.
  • Півонеманія // Полымя, 2023, № 3
Апавяданні
  • Майстра і Маруся // Маладосць, 1998, № 12
  • Аднойчы ў Грамічэле" // Маладосць, 2006, № 6.[4]
  • Венгерский проект // Неман, 2016, № 7.
  • Однажды в Граммикеле // Неман, 2016, № 7.
  • Па законе фотагеніі // Полымя, 2018, № 12.
  • Перадкалядная гісторыя // Полымя, 2018, № 12.
  • Дыягназ // Полымя, 2022, № 6.
  • Таямніцы гатэля «Royal» // Полымя, 2022, № 10.
  • Апошні шанс // Маладосць, 2023, № 1.
  • Апокрыф, або Узыходжанне на Парнас // Маладосць, 2023, № 9.
  • Лепшая роля // Алеся, 2024, № 6.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Агляд літаратурных часопісаў (руск.). zviazda.by (16 студзеня 2019). Праверана 5 ліпеня 2024.
  2. Агляд літаратурных часопісаў (руск.). zviazda.by (18 верасня 2019). Праверана 5 ліпеня 2024.
  3. Святлана Бязлепкіна. Шазюбль, альбо проста гульня . knihi.com. Праверана 5 ліпеня 2024.
  4. Святлана Бязлепкіна. Аднойчы ў Грамічэле . knihi.com. Праверана 5 ліпеня 2024.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Будовіч Я. Агляд літаратурных часопісаў // Звязда. 18.09.2019.
  • Будовіч Я. Агляд літаратурных часопісаў // Звязда. 16.01.2019.
  • Шматкова І. Сучасная беларуская жаночая навела: высокая проза альбо любоўнае чытво? // Роднае слова. — 2024. — № 3. — С.11-16.