Святое возера (возера, Шклоўскі раён)
(Пасля перасылкі з Святое возера, Шклоўскі раён)
Jump to navigation
Jump to search
Святое | |
Каардынаты: 54°03′48,50″ пн. ш. 30°31′39,40″ у. д.HGЯO | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 168,9[1] м |
Даўжыня | 0,65 км |
Шырыня | 0,37 км |
Плошча | 0,23 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 1,6 км |
Упадаюць | Арціслаўка |
Выцякаюць | Арціслаўка |
Святое — возера ў Шклоўскім раёне, Магілёўская вобласць, у басейне ракі Арціслаўка (цячэ праз возера), за 22 км на паўднёвы ўсход Шклова, за 1 км на поўдзень ад вёскі Патапава.
Плошча паверхні возера 0,23 км², даўжыня 650 метраў. Найбольшая шырыня 370 метраў, даўжыня берагавой лініі 1,6 км. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагавая лінія слабазвілістая.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, карась, лінь і іншыя віды рыб.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 12. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0.(руск.)