Захарый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Святы Захарыя)
Захарый
Нараджэнне I стагоддзе да н.э.
Смерць I стагоддзе
Род Аарон, Kohen[d] і Левіты
Жонка Праведная Лізавета
Дзеці Ян Хрысціцель
Веравызнанне монатэізм
Дзейнасць святар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
«Звеставанне аб нараджэнні Іаана Прадцечы», фрэска Даменіка Гірландая ў капэле Тарнабуоні

Захарый — іерусалімскі святар, бацька Іаана Хрысціцеля. Паводле Бібліі, належаў да святарскага іўдзейскага роду і да самай старасці быў бяздзетным. Калі ж яму ў храме было «відзенне» анёла, які паведаміў яму пра чакаемае нараджэнне сына, Захарый усумніўся, за што быў пакараны нематою і пазбаўлены ад яе толькі пасля нараджэння сына.

Царкоўнае шанаванне[правіць | правіць зыходнік]

Мошчы святога Захарыі ў царкве Сан-Закарыа

Памяць адзначаецца разам з яго жонкай Лізаветай:

Лічыцца што дом, дзе жыў Захарый і дзе нарадзіўся яго сын Іаан Хрысціцель, быў размешчаны ў прадмесці Іерусаліма Эйн-Карэме. На гэтым месцы ў наш час пабудаваны францысканскі кляштар «Святы Іаан на горах».

Наконт месцазнаходжання мошчаў Захарыя існуюць розныя меркаванні:[1]

  • у праваслаўнай традыцыі лічыцца, што іх у 415 годзе перанеслі з Іерусаліма ў канстанцінопальскі храм Багародзіцы побач са Святой Сафіяй (пра знаходжанне іх там паведамляе «Ананім Меркаці» — лацінскае апісанне Канстанцінопаля XII стагоддзя). Пры гэтым паломнік Іаан Фока ў 1185 годзе бачыў грабніцы з мошчамі Захарыя і Лізаветы ў севастыйскай царкве Іаана Прадцечы, пабудаванай на месцы яго вязніцы. У наш час мошчы (ці іх частка) знаходзяцца ў афонскім манастыры Канстаманіт;
  • у каталіцкай традыцыі лічыцца, што месцам знаходжання мошчаў Захарыя з’яўляецца Латэранская базіліка ў Рыме і царква Сан-Закарыа ў Венецыі.

Зноскі

  1. Э. В. Шевченко. Захария // Православная энциклопедия. — М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2008. — Т. XIX. — С. 680-686. — 752 с. — 39 000 экз. — ISBN 978-5-89572-034-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]