Захарый

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
«Звеставанне аб нараджэнні Іаана Прадцечы», фрэска Даменіка Гірландая ў капэле Тарнабуоні

Захарыйіерусалімскі святар, бацька Іаана Хрысціцеля. Паводле Бібліі, належаў да святарскага іудзейскага роду і да самай старасці быў бяздзетным. Калі ж яму ў храме было «відзенне» анёла, які паведаміў яму пра чакаемае нараджэнне сына, Захарый усумніўся, за што быў пакараны нематою і пазбаўлены ад яе толькі пасля нараджэння сына.

Царкоўнае шанаванне[правіць | правіць зыходнік]

Моцы святога Захарыі ў царкве Сан-Закарыа

Памяць адзначаецца разам з яго жонкай Лізаветай:

Лічыцца што дом, дзе жыў Захарый і дзе нарадзіўся яго сын Іаан Хрысціцель быў размешчаны ў прадмесці Іерусаліма Эйн-Карэме. На гэтым месцы ў наш час пабудаваны францысканскі кляштар «Святы Іаан на горах»

Наконт месцазнаходжання мошчаў Захарыя існуюць розныя меркаванні:[1]

  • у праваслаўнай традыцыі лічыцца, што іх у 415 годзе перанеслі з Іерусаліма ў канстанцінопальскі храм Багародзіцы побач са Святой Сафіяй (пра знаходжанне іх там паведамляе «Ананім Меркаці» — лацінскае апісанне Канстанцінопаля XII стагоддзя). Пры гэтым паломнік Іаан Фока ў 1185 годзе бачыў грабніцы з мошчамі Захарыя і Лізаветы ў севастыйскай царкве Іаана Прадцечы, пабудаванай на месцы яго вязніцы. У наш час мошчы (ці іх частка) знаходзяцца ў афонскім манастыры Канстаманіт;
  • у каталіцкай традыцыі лічыцца, што месцам знаходжання мошчаў Захарыя з'яўляецца Латэранская базіліка ў Рыме і царква Сан-Закарыа ў Венецыі.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]