Свірская гара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Свірская гара

Сві́рская гара́ — помнік прыроды мясцовага значэння ў г. п. Свір Мядзельскага раёна. Насыпная гара, схілы ўкрыты лесам[1]. Пагорак мае вельмі стромкія схілы і ўзвышаецца над навакольнай мясцовасцю на 12—15 м. Усходняя частка пагорка разбурана кар'ерам[2]. Статус з 1970 года. Плошча складае 0,5 га. Мае гістарычную (археалагічны помнік) і культурную каштоўнасць. Месца адпачынку[1].

Зноскі

  1. а б Свірская гара // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  2. Я. Г. Звяруга. Свір // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]