Гарадзішча-1 (Свір)
Славутасць | |
Гарадзішча-1 | |
---|---|
54°50′51″ пн. ш. 26°24′07″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Заснавальнік | Даўмонт Пскоўскі |
Дата заснавання | XIII стагоддзе |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613В000452 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гарадзішча-1 — помнік археалогіі, гарадзішча ў гарадскім пасёлку Свір Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
Гарадзішча VI стагоддзя да н.э. — IX стагоддзя н.э. размешчана ў цэнтры пасёлка, на ізаляваным пагорку з вельмі стромкімі схіламі, які ўзвышаецца над навакольнай мясцовасцю на 12—15 м. Пляцоўка памерам 30×40 м. Усходняя частка пагорка разбурана кар’ерам. Захавалася частка пляцоўкі памерам 12×28 м. У 1976 годзе Яраслаў Звяруга даследаваў 48 м². Культурны пласт да 2,6 м[1].
Пад рэшткамі сярэдневяковага замка, заснаванне якога ў XIII стагоддзі прыпісваецца літоўскаму князю Даўмонту, выяўлены сляды паселішча эпохі ранняга жалеза. Яно не мела абарончых збудаванняў (яго надзейнай аховай з’яўляліся найперш стромкія схілы пагорка)[1].
Драўляны сярэдневяковы замак быў абнесены кальцавым валам вышынёй 3 м. Рэшткі замка ў канцы XVI стагоддзя апісаў польскі храніст Мацей Стрыйкоўскі[1].
Сярод выяўленых у час раскопак рэчаў найбольш шматлікія ўпрыгажэнні: пярсцёнкі, скроневыя кольцы, бразготкі, спіралькі, бранзалет, падковападобная фібула і інш. Знойдзены жалезныя нажы, вісячыя, у т.л. цыліндрычныя, замкі, шылы, наканечнікі стрэл, гліняныя і шыферныя прасліцы, каменная форма для ліцця, разнастайныя вырабы з косці (праколкі, ручкі, абоймы і інш.). Кераміка ў ніжнім гарызонце ляпная (штрыхаваная і гладкасценная), у верхнім ганчарная[1].
У 1930-я гады на замчышчы пастаўлены помнік у гонар знаходжання там караля польскага і вялікага князя літоўскага Стэфана Баторыя ў 1579 годзе падчас пераможнай выправы на Полацк, які з 1563 года да 1579 года быў акупаваны войскамі Івана Грознага.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Археалогія Беларусі 2011.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Звяруга Я. Г. Свір // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя. У 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2011. — Т. 2: Л—Я. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0549-2.
- Зверуго Я. Г. Верхнее Понеманье в IX—XIII вв. Минск, 1989;
- Зверуго Я. Г. Исследования Верхнёнеманского отряда // АО 1976. Минск, 1977.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гарадзішча-1 (Свір)
- Гарадзішча-1 (Свір) у Банку звестак аб гісторыка-культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь