Севершчына

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Герб Севернай краіны 1672

Севершчына, Северская зямля — гістарычны рэгіён, у склад якога ўваходзілі землі вадазбору сярэдняй і ніжняй Дзясны, Сейма і ніжняга Сожа.

Аб'ядноўваў наступныя гарады: Ноўгарад-Северскі, Чарнігаў, Любеч, Старадуб, Трубчэўск, Бранск, Карачаў, Болдыж, Дамагашч, Пераяслаў, Пуціўль, Рыльск, Курск, Глухаў, Белгарад.

Назва фіксуецца ў крыніцах XIVXVIII стст. і з'яўляецца вытворнай ад этноніму «север» (севяране) — наймення ўсходнеславянскай дыялектна-этнаграфічнай групы дняпроўскага левабярэжжа (VIIIXII стст.). Паняцце «Северская зямля» ахоплівала толькі частку северскага этнаграфічнага арэалу, вядомага з археалагічных помнікаў часоў старадаўняй Русі — уласна, тыя тэрыторыі, якія ў другой палове XI — першай палове XIII стст. уваходзілі ў склад Чарнігаўскага княства. Пазней тут існавала Северскае княства. Адзінства Северскай зямлі было выключна этнаграфічным і не падкрэслівалася адміністрацыйна-праўніцкімі ўтварэннямі.

У сярэдзіне XIV ст. вялікі князь Альгерд далучыў Севершчыну да Вялікага Княства Літоўскага. Адпаведна з Андрусаўскай дамовай (1667) рэгіён канчаткова перайшоў пад уладу Масковіі.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі северскія землі падзялілі паміж сабой Украінская ССР і РСФСР, невялікая частка рэгіёна ўвайшла ў склад Беларускай ССР.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]