Седлавы камень занарацкі
![]() | |
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | в. Занарач |
---|---|
Плошча | 10 м² |
![]() |
Седлавы камень занарацкі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння[1]. Знаходзіцца за 100 метраў на паўднёвы ўсход ад аг. Занарач Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, каля шашы Брусы-Нарач.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Ружова-шэры дробназярністы граніт з крышталямі палявога шпату. Даўжыня 4 метры, шырыня 3,2 метры, вышыня 1 метр, у абводзе 11,5 метраў, аб’ём бачнай часткі 13 м³, маса 30 тон. Прынесены ледавіком каля 20—15 тысяч гадоў назад са Скандынавіі.
На верхняй пляцоўцы каменя захаваліся 8 штучных паўсферычных паглыбленняў дыяметрам 3—4 см, глыбіня 1,5—2 см, якія былі зробленыя чалавекам 2-2,5 тысяч гадоў назад. Меў культавае значэнне.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вінакураў В. Ф. Седлавы камень з ямкамі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 294. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Седлавы камень занарацкі