Селена Гомес

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Селена Гомес
Selena Gomez
Selena Gomez - Walmart Soundcheck Concert.jpg
Імя пры нараджэнні: Селена Мары Гомес
Дата нараджэння: 22 ліпеня 1992(1992-07-22) (27 гадоў)
Месца нараджэння: Гранд-Прэйры(англ.) бел., Тэхас, ЗША
Грамадзянства: Сцяг ЗША ЗША
Маці: Mandy Teefey[d]
Прафесія: актрыса, камедыянтка, спявачка, аўтар песень, ударніца, пасол добрай волі ЮНІСЕФ
Кар’ера: 2002 — цяпер. час
Кірунак: поп-музыка, данс-поп[d], electropop[d] і поп-рок
Узнагароды:
IMDb: ID 1411125
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Селена Гомес на ВікіСховішчы

Селе́на Мары́ Го́мес (англ.: Selena Marie Gomez[1]; 22 ліпеня 1992 года, Гранд-Прэйры(англ.) бел., Тэхас, ЗША) — амерыканская актрыса кіно і агучвання, камедыянтка, спявачка, аўтар песень, ударніца і пасол добрай волі ЮНІСЕФ. У кіно праславілася з роляй Алекс Русо з тэлесерыяла «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс» (2007), за якую атрымала такія прэміі як «Kids' Choice Awards» (2009, 2010) і «ALMA Award» (2009).

З 2009 года Селена — вакалістка паспяховай поп-рок групы «Selena Gomez & the Scene».

Селена вядомая сваёй дабрачыннай дзейнасцю. Яна з'яўляецца паслом добрай волі ЮНІСЕФ, стаўшы ў 2009 годзе самым юным членам фонду за ўсю яго гісторыю.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Селена Мары Гомес нарадзілася 22 ліпеня 1992 года ў Гранд-Прэйры(англ.) бел. (штат Тэхас, ЗША) у сям'і Мэндзі Карнет і Рыкарда Гомеса. Бацька Селены — лацінаамерыканец, а маці мае італа-англійскае паходжанне[2]. Сваё імя Гомес атрымала ў гонар папулярнай у тыя гады спявачкі Селены[3]. Калі ёй было 5 гадоў, бацькі развяліся. Маці, тэатральная актрыса, адна выхоўвала дачку і натхніла яе сваім прыкладам на выбар артыстычнай дзейнасці. У 2006 годзе яе маці Мэндзі выйшла замуж за Браяна Ціфі[4]. У маі 2010 года Селена атрымала дыплом пра скончаную дома сярэднюю адукацыю [5].

Кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Гомес вядомая па фільмах і серыялам «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс», «Яшчэ адна гісторыя пра Папялушку», «Праграма абароны прынцэс», «Хана Мантана», «Дзеці шпіёнаў 3: Гульня скончана» і па іншых.

У 2009 годзе выйшаў поўнаметражны фільм па серыяле «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс» пад назвай «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс у кіно».

Да свайго ўдзелу ў дыснэеўскіх фільмах яна сыграла адну з дзіцячых роляў у дзіцячым тэлевізійным шоу «Барні і сябры». Там яна здымалася са сваёй даўняй сяброўкай — Дэмі Лавата.

У 2008 годзе яна падпісала кантракт са студыяй Hollywood Records і ўнесла свой музычны ўклад у мультфільм «Феі», фільмы «Яшчэ адна гісторыя пра Папялушку», «Праграма абароны прынцэс» і серыял «Чараўнікі з Вэйверлі Плэйс». Разам са сваёй групай «Selena Gomez & the Scene» выпусціла свой дэбютны альбом «Kiss & Tell», які выйшаў у ЗША у верасні 2009 года.

Адна з яе песень «One and the same» патрапіла ў альбом «Pop it, rock it», куды ўвайшлі песні Майлі Сайрус, Эмілі Осмент, саўндтрэкі і іншыя песні.

У 2010 годзе Селена сыграла галоўныя ролі ў фільмах «Рамона і Бізус»[6][7] і «Монтэ-Карла»[6][7].

Таксама ў 2010 годзе агучыла прынцэсу Селенію ў фільме Люка Бесона «Артур і вайна двух светаў».

Была запрошанай зоркай у серыял «Дайце Сані шанец» на 13-ю серыю 1 сезону.

Ажыццяўляе дабрачынную дзейнасць у падтрымаю фонду ЮНІСЕФ, стаўшы ў 2009 годзе самым юным членам фонду за ўсю яго гісторыю.

Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

У 12 гадоў, у адпаведнасці з распаўсюджанай у Штатах традыцыяй Селена надзела «кольца бязгрэшнасці»[8], што азначае, што яна дала абяцанне захоўваць нявіннасць да вяселля[9]; па паведамленнях на вясну 2011 года, Гомес зняла кольца[10].

Гомес распавядае пра сваю вялікую любоў да жывёл, у яе доме жывуць 5 сабак.

У студзені 2011 года Гомес пачала атрымліваць пагрозы пра забойства праз Twitter ад прыхільніц Джасціна Бібера, пасля таго, як тыя ўбачылі фатаграфіі, дзе Селена і Джасцін цалуюцца[11].

10 чэрвеня 2011 года Селена была экстрана шпіталявана са млоснасцю і жудаснымі галаўнымі болямі пасля ўдзелу ў шоу «The Tonight Show»[12]. 13 чэрвеня 2011 года было паведамлена, што прычынай хваробы Гомес сталі фізічнае знясіленне і харчовае атручванне[13].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Назва Дата выхаду US
Billboard 200
Kiss & Tell 29 верасня 2009 4
A Year Without Rain 21 верасня 2010
When the Sun Goes Down 28 чэрвеня 2011
Stars Dance 19 ліпеня 2013
Revival 9 кастрычніка 2015

Узнагароды і намінацыі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Selena Gomez an IMDb
  2. Selena Gomez and Jake T. Austin on being latin
  3. Selena Gomez's Famous Name. E!Online.com (22 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2012. Праверана 5 лістапада 2009.
  4. Michelle Tan Is Selena Gomez... the Next Miley Cyrus?. People.com (1 мая 2008). Праверана 5 лістапада 2009.
  5. Selena Gomez Graduates High School — On Screen & Off | Access Hollywood — Celebrity News, Photos & Videos. Access Hollywood (2010-05-12). Retrieved on 2010-11-17.
  6. 6,0 6,1 Vena, Jocelyn Selena Gomez To Star In 'Ramona and Beezus' Movie. MTV.com (6 лютага 2009). Праверана 21 кастрычніка 2009.
  7. 7,0 7,1 Kilday, Gregg Young actresses cast for 'Beezus and Ramona'. Reuters.com (5 лютага 2009). Праверана 21 кастрычніка 2009.
  8. Purity for Selena Gomez A Personal Promise to God, Not A Trend. The Insider. Праверана 6 жніўня 2009.
  9. BFFs Selena Gomez & Demi Lovato Show Off Their Furry Best Pals. PeoplePets.com (18 чэрвеня 2009). Праверана 6 жніўня 2009.
  10. Селене Гомес надакучыў Джасцін Бібер
  11. Jessica Derschowitz Selena Gomez Receives Death Threats Over Justin Bieber Photos. CBS News (4 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2012. Праверана 5 студзеня 2011.
  12. Селена Гомес цяжарная?
  13. Selena Gomez «In and Out» of Hospital Over the Weekend, but «Feeling Stronger»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]