Серакаротня
Серакаротня | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 154,2 м |
Даўжыня | 5,24 км |
Шырыня | 0,65 км |
Плошча | 1,75 км² |
Аб’ём | 0,00607 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 12,3 км |
Найбольшая глыбіня | 5,8 м |
Сярэдняя глыбіня | 3,5 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да 0,23 ‰ |
Празрыстасць | 1,4 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 194 км² |
Упадаюць | рака Серакаратнянка, ручаі |
Выцякаюць | рака Серакаратнянка |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Серакаро́тня — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лучоса, за 34 км на ўсход ад горада Сянно, на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Багушэўск.
Плошча паверхні 1,75 км². Даўжыня 5,24 км, найбольшая шырыня 0,65 км. Даўжыня берагавой лініі 12,3 км. Найбольшая глыбіня 5,8 м, сярэдняя 3,5 м. Аб’ём вады 6,07 млн. м³. Плошча вадазбору 194 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м (на захадзе да 20 м), на ўсходзе і паўднёвым усходзе вышынёй 4—5 м, пад хмызняком. Берагавая лінія ўмерана звілістая. Берагі на поўначы зліваюцца са схіламі катлавіны, на ўсходзе участкамі сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае, астатняя частка ложа выслана гліністым ілам.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 30 м, месцамі адсутнічае. Моцна зарастаюць усходняя і заходняя часткі возера. Расце ахоўны від флоры, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі — наяда марская. Праз возера цячэ рака Серакаратнянка.
У возеры водзяцца акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь і іншыя рыбы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі — Мн.: БелЭн, 1994.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 342. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 32. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)