Даўжынёй да 4,5 см. Цела з бакоў чырванавата-карычневае. Ззаду галавы вертыкальная чорная паласа[1]. Брушка светлае з металічным бляскам. Спінны плаўнік чорны (каля асновы і па знешнім краі — белы), астатнія — чырвоныя (кончыкі брушных і край анальнага таксама з белай паласой)[1]. Афарбоўка серпасаў губляе яркасць і прывабнасць пры дрэнных умовах утрымання, спалоху, перасадках[1].
У натуральных умовах жыве ў прытоках ракі Амазонкі ў Бразіліі, Перу, Парагваі, Балівіі і паўночнай Аргенціне. Гэтую рыбу можна знайсці ў павольнай або стаялай вадзе, у тым ліку ў сажалках, невялікіх азёрах, і ручаях. У дзікай прыродзе яны ўтвараюць скапленні вакол расліннасці і каранёў дрэў, калі тэмпература вады складае 22-27 °C.
Тэмпература павінна быць 22-26 °C, калянасць dH 4-9°, кіслотнасць pH 6,5-7,0. Рыбы любяць старую ваду, таму акварыумную ваду неабходна замяняць радзей, чым звычайна. Кормяць рыб разнастайнымі жывымі, сухімі і расліннымі кармамі.
1234Серпас//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985.—599 с., іл.— 10 000 экз.. — С. 491
H. Axelrod; G. Axelrod; W. Burgess; N. Pronek; H. Axelrod; J. Walls (2007). Dr. Axelrod's Atlas of Freshwater Aquarium Fishes (Eleventh Edition). T.F.H. Publications. p.292.