Сесіль Джон Родс
Jump to navigation
Jump to search
Сесіль Джон Родс Cecil John Rhodes | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
17 ліпеня 1890 — 12 студзеня 1896 | |||
Манарх | Вікторыя | ||
Папярэднік | Джон Гордан Спрыг | ||
Пераемнік | Джон Гордан Спрыг | ||
Адукацыя | |||
Дзейнасць | прадпрымальнік, палітык, эканаміст, падарожнік-даследчык, colonizer, філантроп | ||
Веравызнанне | англіканства | ||
Нараджэнне | 5 ліпеня 1853[2][3][…] | ||
Смерць | 26 сакавіка 1902[2][3][…] (48 гадоў)
| ||
Пахаванне | |||
Жонка | у шлюбе не быў | ||
Дзеці | няма | ||
Аўтограф | ![]() | ||
Сесіль Джон Родс (англ.: Cecil John Rhodes, 5 ліпеня 1853, Bishop's Stortford, Хартфардшыр, Англія — 26 сакавіка 1902, Muizenberg (каля Кейптаўна), Капская калонія) — англійскі і паўднёваафрыканскі палітычны дзеяч, бізнесмен, будаўнік уласнай сусветнай імперыі, ініцыятар англійскай каланіяльнай экспансіі ў Паўднёвай Афрыцы.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
- У 1870 прыбыў разам са сваім старэйшым братам у Афрыку, каб стаць фермерам, аднак у 1871 захапіўся «алмазнай ліхаманкай» і заснаваў прадпрыемства па здабычы алмазаў.
- У 1873 вярнуўся на радзіму, каб працягнуць адукацыю ў Оксфардскім універсітэце.
- У 1881 удзельнічаў у стварэнні алмазнай манаполіі De Beers.
- У 1881 быў абраны ў парламент Капскай калоніі.
- У 1885 пачаў кампанію па далучэнні да Брытанскай імперыі афрыканскіх зямель на поўнач ад Капскай калоніі.
- У 1889 заснаваў Брытанскую паўднёваафрыканскую кампанію.
- У 1890 стаў прэм'ер-міністрам Капскай калоніі. Шляхам дыпламатыі і ваеннай сілы вымусіў кіраўніка амандэбеле Лабенгулу перадаць у выглядзе канцэсіі ў 1891 шырокія тэрыторыі, якія сталі брытанскімі калоніямі, названыя яго імем — Паўночная і Паўднёвая Радэзіі. Пазней гэтыя валоданні сталі ядром дзяржаў Замбія (1964) і Радэзія (1965).
- У 1895 Родс у прыватным парадку фінансуе няўдалы напад на бурскія рэспублікі Трансвааль (Рэйд Джэймсан) з мэтай аб'яднання Паўднёвай Афрыкі пад брытанскім сцягам.
- У 1896, пасля разгрому атрада Джэймсана, Родс вымушаны быў падаць у адстаўку з пасады прэм'ер-міністра Капскай калоніі.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Oxford Dictionary of National Biography / C. Matthew — Oxford: OUP, 2004.
- ↑ 2,0 2,1 Cecil Rhodes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Cecil Rhodes // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Cecil John Rhodes // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ https://findagrave.com/memorial/2313
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Apollon B. Davidson: Cecil Rhodes and his time. Protea Book House, Pretoria 2003
- Anthony Thomas: Rhodes: the race for Africa. Penguin Books, London 1997
- Brian Roberts: Cecil Rhodes: flawed Colossus. Norton, New York 1988