Праксіцель

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Праксіцель
Фатаграфія
Дата нараджэння: каля 395 да н.э.[1]
Месца нараджэння:
Дата смерці: каля 330 да н.э.[3]
Грамадзянства:
Бацька: Кефісадот Старэйшы
Дзеці: Кефісадот Малодшы і Тымарх[d]
Род дзейнасці: скульптар
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Праксі́цель (стар.-грэч.: Πραξιτέλης) — старажытнагрэчаскі скульптар IV стагоддзя да н. э. Меркаваны аўтар знакамітых кампазіцый «Гермес з дзіцем Дыянісам» і «Апалон, які забівае яшчарку». Большасць работ Праксіцеля вядома па рымскім копіях або па апісаннях антычных аўтараў. Скульптуры Праксіцель размалёўваў афінскі мастак Нікій.

Лічыцца, што Праксіцель, сын афінскага скульптара Кефісадота, нарадзіўся ў Афінах каля 390 г. да н. э. Да часу Аляксандра Македонскага, відаць, скульптара ўжо не было ў жывых.

Праксіцель — першы скульптар, які максімальна рэалістычна адлюстраваў аголеную жанчыну: скульптура Афрадыта Кнідская, дзе аголеная багіня прытрымлівае рукой адзенне, якое звалілася. Пасля вельмі многія скульптары адлюстроўвалі багіню ў падобнай позе. Афрадыта Праксіцеля стала так папулярна, што дала пачатак асаблівага тыпу ў жаночай скульптуры: тыпу Афрадыты Кнідскай (да гэтага тыпу належыць, напрыклад, Венера Мілоская).

У гонар Праксіцеля названы кратар на Меркурыі.

Зноскі

  1. Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7, 978-0-19-989991-3 Праверана 1 жніўня 2017.
  2. Union List of Artist Names Праверана 1 жніўня 2017.
  3. NNDB — 2002. Праверана 1 жніўня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]