Славомір Скшыпак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славомір Скшыпак
польск.: Sławomir Stanisław Skrzypek
Глава Нацыянальнага банка Польшчы
11 студзеня 2007 — 10 красавіка 2010
Прэзідэнт Лех Качынскі
Кіраўнік урада Казімір Марцінкевіч,
Яраслаў Качынскі,
Дональд Туск
Папярэднік Лешак Бальцаровіч
Пераемнік Марак Бэлька

Нараджэнне 10 мая 1963(1963-05-10)
Смерць 10 красавіка 2010(2010-04-10) (46 гадоў)
Месца пахавання
Нацыянальнасць паляк
Адукацыя
Дзейнасць эканаміст, банкір, інжынер, палітык
Узнагароды
Cross of Freedom and Solidarity камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы Badge "Well-deserved for Warsaw"
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Славо́мір Стані́слаў Скшы́пак (польск.: Sławomir Stanisław Skrzypek; 10 мая 1963, Катавіцы — 10 красавіка 2010, пад Смаленскам) — польскі эканаміст, кіраўнік Нацыянальнага банка Польшчы (2007—2010).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

За студэнцкім часам дзейнічаў у апазіцыі, ў 1982 годзе быў арыштаваны[3].

Скончыў Сілезскую палітэхніку ў Глівіцах (інжынер будаўніцтва), Універсітэт Вісконсін Ла Крос (магістр дзелавога адміністравання) і Універсітэт Джорджтаўн (бізнес-менеджмент, настрыфікацыя ў Вярхоўнай школе гандлёвай у Варшаве)[3]. Скончыў таксама дадатковыя курсы ў Эканамічнай акадэміі ў Кракаве, а таксама ў Сілезскім універсітэце.

У 1993—1997 гадах працаваў у Вярхоўнай кантрольнай палаце. У 1997—2000 гадах быў намеснікам кіраўнікам дзяржаўнай інстытуцыі па абароне прыроднага асяроддзя. У 2001—2002 гадах быў членам упраўлення Польскай дзяржаўнай чыгункі. У 2002—2005 гадах быў намеснікам мэра Варшавы Леха Качынскага. Быў таксама членам органаў кіравання розных прыватных кампаніі[3].

10 студзеня 2007 года абраны кіраўніком Нацыянальнага банка Польшчы, прыведзены да прысягі 11 студзеня.

Загінуў 10 красавіка 2010 года ў авіякатастрофе пад Смаленскам.

16 красавіка 2010 года пасмяротна ўзнагароджаны Крыжам камандорскім з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы[4].

Пахаваны ў Варшаве.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  3. а б в Sławomir Skrzypek kontra Leszek Balcerowicz // interia.pl, 29.01.2007 (польск.)
  4. Komunikat Nr 163/VI kad. Архівавана 24 кастрычніка 2013. (польск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]