Слонімская капэла Агінскага

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Капэла Агінскага існавала ў 1765-1793 гг. Слоніме. Абслугоўвала паказы Слонімскага тэатра Агінскага, балі, касцельныя службы, рабіла канцэртныя паездкі. Вызначалася высокім прафесійным узроўнем аркестра, своеасаблівым выканальніцкім стылем.

Напачатку капэла складалася з 12 чалавек, з 1776 года мела вялікі ансамбль інструменталістаў і вакалістаў (53 чалавекі) на чале з Ю. Паўлі, А. Данезі і Я. Стэфані. Сярод музыкантаў: 24 прыгонныя (напрыклад, Райскі, адзін з таленавітых удзельнікаў капэлы, прыгонны Радзівілаў, працаваў у Слоніме ў 1775-1780) і замежныя (нямецкія, чэшскія і італьянскія) спевакі, інструменталісты і дырыжоры (сярод якіх К. Чыпрыяні).

Росквіт дзейнасці капэлы прыпадае на 1780 г. Потым пачынаецца яе заняпад: паменшаў склад — многія замежныя музыканты перайшлі ў Нясвіжскую капэлу Радзівілаў. Часовы ўздым капэла і тэатр перажылі ў канцы 1780 — пачатку 1790-х гадоў, аднак у 1792 г. у аркестры засталося ўсяго 12 музыкантаў, і ён ужо не складаў мастацкага цэлага.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 90.