Смаленскае ўзвышша

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Смаленскае ўзвышша на фізічнай карце Еўропы

Смаленскае ўзвышшаузвышша ў еўрапейскай частцы Расіі. Частка Смаленска-Маскоўскага ўзвышша. Тэрытарыяльна цягнецца ад горада Орша ў Беларусі да Мажайскага раёна Маскоўскай вобласці, у асноўным у Смаленскай вобласці. Найвышэйшая кропка: 314 метраў над узроўнем мора (недалёка ад вёскі Мар'іна Вяземскага раёна Смаленскай вобласці). У заходняй частцы ўзвышша складзена даламітамі і вапнякамі дэвона, на ўсход ад Смаленска — вапнякамі, глінамі, мергелямі карбону. Рэльеф марэнна-эразійны; у паўночна-заходняй частцы буйны ўзгорыста-градавы. На ўзвышшы бяруць пачатак буйныя рэкі: Дзясна, Угра, Масква і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).