Смаленская крэпасць

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Смаленскі крэмль)
Замак
Смаленская крэпасць
руск.: Смоленский кремль
54°46′55″ пн. ш. 32°02′21″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Фёдар Конь[d]
Заснавальнік Фёдар I
Статус Герб Расіі Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 6710021000№ 6710021000
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Смаленскі крэмль, Смаленская крэпасць — абароннае збудаванне, выбудаванае ў 1595—1602 гг. у гады праўлення цароў Фёдара Іаанавіча і Барыса Гадунова. Помнік архітэктуры. Архітэктар — Фёдар Конь. Працягласць сцен — 6,5 км (захавалася менш за палову сцен і вежаў). Меў велізарнае абароннае значэнне ў Расійскай дзяржаве.

Пачатак[правіць | правіць зыходнік]

Смаленск заўсёды займаў у гісторыі важнае абарончае значэнне, таму рускія цары клапаціліся аб яго ўмацаванні. Увесну 1554 г., па ўказе Івана Жахлівага, была пабудавана новая вельмі высокая, драўляная крэпасць. У гэты час, драўляныя крэпасці, у сувязі з развіццём артылерыі, ужо не лічыліся непрыступнымі. Таму ў канцы XVI стагоддзя было прынята рашэнне аб узвядзенні на месцы старой — новай мураванай крэпасці. У снежні 1595 г. афіцыйным указам пачалося неадкладнае разгортванне падрыхтоўчых работ па будаўніцтву. Будаўніцтва было даручана дойліду Фёдару Савельевічу Каню, аўтару Белага горада ў Маскве. Узорам для будаўніцтва крэпасці, хутчэй за ўсё, паслужыў маскоўскі Крэмль, а таксама крэмль гарадоў Ніжні Ноўгарад, Тула, Каломна, Зарайск, Серпухаў. Плануючы крэпасць, Фёдар Конь вырашыў выкарыстаць старыя прыёмы: паўбутавы мур, мур цокаля з валікам, аркі на ўнутраным баку сцяны, агароджа баявога ходу зубцамі ў выглядзе ластаўкінага хваста, формы вуглавых і прамежкавых вежаў, белакаменныя дэталі і многае іншае. Але таксама, Фёдар Конь унёс шмат новага: ён вырашыў пабудаваць сцяну, значна вышэй ранейшых (калі старыя крэпасці мелі два ярусы бою, то ў смаленскай вырашана было зрабіць трох’ярусную сістэму), таксама ён вырашыў зрабіць вежаў значна больш, чым у астатніх крэпасцях.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]