Смаленскі разлом
Appearance
Смаленскі разлом — субрэгіянальнае разрыўное парушэнне паўночна-ўсходняга распасцірання. Цягнецца ад Шклова (Беларусь) праз Шклоўскі, Горацкі, Дубровенскі раёны да Смаленска (Расія).
Даўжыня каля 125 км. Абмяжоўвае з паўднёвага ўсходу Цэнтральнааршанскі горст. Амплітуда па паверхні фундамента каля 200 м.
Залажыўся ў раннім пратэразоі, інтэнсіўна развіваўся ў рыфеі. Слабая актывізацыя па ім праяўлялася да антрапагену ўключна. На гэта ўказвае яго ўздзеянне на размеркаванне сучаснай рачной сеткі. Па глыбіні пранікнення Смаленскі разлом, мяркуюць, коравы.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.