Парафіеўка[2] ці Парафііўка[3] (укр.: Парафіївка) — пасёлак гарадскога тыпу ў Ічнянскім раёнеЧарнігаўскай вобласціУкраіны. Адлегласць ад Чарнігава па чыгунцы — 196 км і 170 км аўтадарогай, ад Кіева — 236 км. Непадалёк ад пасёлка — нацыянальны гісторыка-культурны запаведнік Качанаўка і рака Смож. У 1989 годзе колькасць насельніцтва складала 3182 чалавек. На 1 студзеня 2013 года насельніцтва — 2522 чалавек.