Спартак Васілевіч Мішулін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Спартак Васілевіч Мішулін
руск.: Спартак Васильевич Мишулин
Дата нараджэння 22 кастрычніка 1926(1926-10-22)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 2005(2005-07-17) (78 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Дзеці Karina Mishulina[d]
Прафесія акцёр
Гады актыўнасці 1960 — цяп. час
Узнагароды
ордэн Пашаны ордэн Дружбы
Народны артыст РСФСР Заслужаны артыст РСФСР Заслужаны дзеяч культуры Польшчы Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі
IMDb nm0592806

Спартак Васілевіч Мішулін (22.10. 1926, Масква — 17.7.2005) — расійскі акцёр. Народны артыст Расіі (1981).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў тэатральную студыю пры Калінінскім абласным драматычным тэатры (1950). З 1949 у Калінінскім, Омскім тэатрах, з 1961 у Маскоўскім тэатры сатыры.

Камедыйны акцёр. Яго мастацтва іранічнай характарыстыкі персанажа, эмацыянальная выразнасць, тэмперамент, дакладны адбор выразных сродкаў выявіліся ў ролях: Скаромны («Таблетка пад язык» А. Макаёнка), Астап Бендэр («Дванаццаць крэслаў» паводле І. Ільфа і Я. Пятрова), Скапэн («Хітрыкі Скапана» Мальера), Пічэм («Трохграшовая опера» Б. Брэхта), Стары («Шчаслівая падзея» С. Мрожака), Хлынаў («Гарачае сэрца» Астроўскага), Тузенбах («Тры сястры» А. Чэхава), Сяргей («Іркуцкая гісторыя» А. Арбузава), Калабушкін («Самазабойца» М. Эрдмана), Карлсан («Малыш і Карлсан, які жыве на даху» паводле А. Ліндгрэн) і інш. Здымаецца ў кіно: «Белае сонца пустыні» (1970), «Канец начнога злодзея», «Уласнасць рэспублікі» (абодва 1972), «Добра сядзім!» (1986), «Вярбоўшчык» (1991), «Бедная Саша» (1997) і інш. Выступае і як рэжысёр.

Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]

  • Дзяржаўная прэмія Расіі (1998)

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Spartak Mišulin // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]