Спаса-Праабражэнская царква (Дзятлавічы)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Спаса-Праабражэнская царква
Спаса-Праабражэнская царква ў пачатку XX ст.
Спаса-Праабражэнская царква ў пачатку XX ст.
52°20′25,99″ пн. ш. 26°50′23,9″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Дзятлавічы
Канфесія Праваслаўе
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 1823 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000457шыфр 113Г000457

Спаса-Праабражэнская царкваправаслаўная царква ў Дзятлавічах (Лунінецкі раён). Стары храм, помнік драўлянага дойлідства, страчаны ў 1990 г. Цяпер на яго месцы стаіць новая цагляная царква.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Царква была пабудавана ў 1823 г. у в. Дзятлавічы (Лунінецкі раён) пры манастыры. У 1960-я гады ад удару маланкі цэнтральны купал царквы загарэўся і зваліўся ўнутр храма. Царква пасля пажару не аднаўлялася. Страчана ў 1990-я гады. Званіца была разабрана перад будаўніцтвам на тым жа месцы новага храма з сілікатнай цэглы[1].

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Будынак адлюстроўвае сінтэз традыцый народнага дойлідства і асобных прыёмаў стыляў барока і класіцызму. Перабудоўвалася ў 1871 г. і 1896 г. Да квадратнага ў плане асноўнага аб'ёма, завершанага двух'ярусным васьмёрыкам на ветразях, прылягаюць прамавугольны бабінец з дзвюма прыбудовамі абапал яго і пяцігранны, падзелены дзвюма падоўжнымі сценкамі на тры апсіды алтарны зруб. Над бакавымі апсідамі і прыбудовамі бабінцачацверыковыя вежачкі з барочнымі галоўкамі на глухіх васьмерыках. На галоўным фасадзе паміж вежамі — невялікі трохвугольны франтон, цэнтральны ўваход вылучаны дугападобным казырком. Сцены завершаныя аркатурным фрызам, вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі, падзеленыя тонкім карнізным поясам на два ярусы.

Царква мела разны́ 6-ярусны іканастас з 50 абразамі, рукапіснае евангелле XVI ст. (не зберагліся). Пад будынкам размешчана пахавальня (вышыня 2,5 м). На паўднёвым захадзе ад царквы знаходзіцца драўляная двух'ярусная званіца (васьмярык на чацверыку), накрытая шатровым дахам.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]