Спаса-Праабражэнская царква (Шклоў)
Праваслаўны храм | |
Спаса-Праабражэнская царква | |
---|---|
![]() | |
54°12′06,50″ пн. ш. 30°18′03,5″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Шклоў |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Магілёўская і Мсціслаўская |
Благачынне | Шклоўскае |
Тып будынка | крыжова-купальны храм |
Архітэктурны стыль | эклектыка |
Дата пабудовы | да 1905 |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у горадзе Шклове Магілёўскай вобласці, помнік архітэктуры эклектыкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя (да 1905 года) з цэглы ў цэнтры Шклова (сучасная вуліца Савецкая, 57) пад уплывам тонаўскай канцэпцыі візантыйскага сабора.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]
Помнік эклектычнай архітэктуры, у якім спалучаюцца рысы псеўдавізантыйскага стылю і мадэрну. Храм крыжападобны ў плане, цэнтрычная кампазіцыі, мае элементы стыляў псеўдавізантыйскага і мадэрн. Над сяродкрыжжам узвышаецца вялікі 8-гранны светлавы барабан, накрыты гранёным шлемападобным купалам. Паміж рамёнамі ці канцамі крыжа ўбудаваны 4 квадратныя ў плане трох’ярусныя вежападобныя аб’ёмы. Верхнія 8-гранныя ярусы са скразнымі праёмамі завершаны гранёнымі купаламі. Розныя вышыні аб’ёму надаюць будынку вертыкальную дынаміку. Усе фасады вырашаны з яскрава выяўленай сіметрыяй, падкрэсленай восевым размяшчэннем уваходаў, над якімі па 2 акны з арачнымі завяршэннямі. Іх матыў паўтараюць вялікія аркі накшталт закамараў у завяршэнні сцен. Фасады аздоблены стрымана: тонкія прафіляваныя карнізныя цягі, пілястры, плоскія нішы.
Інтэр’ер
[правіць | правіць зыходнік]Інтэр’ер 2-светлавы, сяродкрыжжа перакрыта самкнутым скляпеннем, астатнія часткі залы — цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. У паўднёва-заходняй вежы лесвіца на званіцу. Дэкаратыўны акцэнт у інтэр’еры зроблены на групах тонкіх калонак, якія падтрымліваюць светлавы барабан.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Габрусь, Т. В. Шклоўская Праабражэнская царква Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 489.
- Габрусь, Т. В. Шклоўская Праабражэнская царква // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 425. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Праабражэнская царква Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл. — С. 381.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спаса-Праабражэнская царква (Шклоў)
- Спаса-Праабражэнская царква (Шклоў) на сайце Radzima.org
- Спаса-Праабражэнская царква (Шклоў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Шклоў) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Спаса-Праабражэнская царква (Шклоў) на сайце «Архіварта»