Спіс Оруэла
«Спіс Оруэла» — падрыхтаваны ў 1949 годзе Джорджам Оруэлам спіс людзей, якіх аўтар лічыў спачуваючымі камуністычнай ідэалогіі, то бок «крыптакамуністамі». Спіс быў перададзены ў Дэпартамент інфармацыйных даследванняў (IRD) МЗС Вялікабрытаніі.
Гісторыя з'яўлення[правіць | правіць зыходнік]
Супрацоўніца Дэпартаменту інфармацыйных даследванняў Селія Кірван (англ.: Celia Kirwan), якая з’яўлялася памочніцай Робэрта Конквэста, у сакавіку 1949 года наведала Оруэла ў санаторыі, дзе ён праходзіў лячэнне ад туберкулёзу. Оруэл запісаў імёны асоб, якіх ён падазраваў у сімпатыях да камунізму (і, такім чынам, непрыдатных быць аўтарамі для Дэпартамента), і ўклаў спіс у ліст да Кірван.
Нататнік[правіць | правіць зыходнік]
Оруэл склаў свой спіс у асабістым нататніку, які вёў з сярэдзіны 1940-х гадоў. Нататнік змяшчае міні-дасье на асоб, што сімпатызуюць камуністычнай ідэалогіі.
У 1947 годзе Оруэл так пракаментаваў дзейнасць «крыптакамуністаў» у выданні «New Leader»:
Важная рэч, што патрэбна зрабіць з гэтымі людзьмі — і гэта надзвычай складана, маючы толькі ўскосныя доказы — падзяліць іх паводле прынцыпа, хто з іх шчыры, а хто не. Так, напрыклад, супольная група дэпутатаў у брытанскім Парламенце (Прытт, Цылліакус і інш.), можа лічыцца «прыхаванымі». Яны без сумневу прынеслі вялікую шкоду, асабліва ў скажэнні грамадскай думкі датычна марыянеткавай прыроды рэжымаў Усходняй Еўропы; але не варта паспешна меркаваць, што яны выражаюць адну і тую ж думку. Магчыма, некаторымі з іх кіруе ні што іншае, як глупства.
У нататніку, які зараз знаходзіцца ў архіве Оруэла ў Універсітэцкім каледжы Лондана, згадваюцца 135 імёнаў, уключаючы пісьменнікаў і палітыкаў ЗША. Дзесяць імёнаў былі перакрэсленыя: альбо таму, што згаданы памёр, ці таму, што Оруэл усё ж рашыў, што яны не «крыптакамуністы». Праца над спісам вялася грунтоўна, так, насупраць фаміліі Дж. Б.Прыстлі была спачатку прастаўлена чырвоная зорка, пазней перакрэслена штрыхаваным крыжом чорнага колеру, потым абведзена сінім кружком, і потым даданы клічнік. 99 імёнаў з нататніка зараз апублікаваны ў Поўным зборы твораў Оруэла, ад публікацыі яшчэ 36 рэдактар збору твораў устрымаўся праз асцярогі судовага пераследу за паклёп з боку асоб і іх сваякоў, ахарактэрызаваных як крыптакамуністы, .
Нататнік змяшчае стаўбцы з імёнамі, каментарамі і пазнакамі. Тыповыя каментары: Рычард Кроссман (англ.: Richard Crossman) — «Занадта няшчыры, каб быць яўным паслядоўнікам», Кігслі Марцін (англ.: Kingsley Martin) — «Прагнілы ліберал. Вельмі няшчыра», Стывен Спендэр (англ.: Stephen Spender) — «Сентыментальна-спачувальны. Схільны да гомасэксуальнасці».
Акрамя палітычнага напрамку, сексуальных схільнасцяў і прафесіі Оруэл асабліва адзначае ў нататніку расавыя і нацыянальныя прызнакі «крыптакамуністаў» і «прыхільнікаў», а таксама, пры неабходнасці, стан здароўя: Пол Роўбсан (англ.: Paul Robeson) — «негр ЗША»; Седрык Довэр (англ.: Cedric Dover) — «еўраазтят»; Ісаак Дойчэр (англ.: Isaac Deutcher) — «польскі габрэй»; Том Драйбэрг (англ.: Tom Driberg) — «англійскі габрэй»; Чарлз Чаплін (англ.: Charles Chaplin) — «габрэй?»; Коўл (англ.: G.D.H. Cole) — «дыябетык» і інш.
Імя | Занятак | Зноскі |
---|---|---|
Прыстлі, Дж.Б. | Пісьменнік, радыёвяшчальнік. Адборшчык Кніжнага Клубу. Мусіць, змяніўся нядаўна (1949). | Цвёрды спачувальнік, магчыма, знаходзіцца ў нейкай арганізацыйнай сувязі. Вельмі антыамерыканскі. Развіццё ў апошнія 10 год ці менш. Можа змяніцца. Робіць вялікія грошы ў СССР. ?? |
Роўбсан, Пол (негр ЗША) | Акцёр, спявак | [??] (Народная Згода) Рэзка супраць белых. Прыхільнік Уоллеса. Генры Уоллес, віцэ-прэзідэнт ЗША 1941-45. |
Спэндэр, Стывэн | Паэт, крытык і інш. Розныя літаратурныя арганізацыі. (ЮНЕСКА). | Сентыментальны спачувальнік і вельмі ненадзейны. Лёгка паддаецца ўплыву. Схільны да гомасэксуальнасці. |
Стэйнбэк, Джон (ЗША) | Раманіст («Гронкі гневу» і інш.) | ?? фіктыўны пісьменніу, псеўданаіўны. |
Уоллес, Генры | ЗША былы віцэ-прэзідэнт. Галоўны рэрактар Нью рыпаблік. Шмат кніг (па фермерству і інш.) Неафіцыйная сувязь з ПГА Прагрэсіўныя Грамадзяне Амерыкі. | Магчыма, выразных арганізацыйных сувязяў няма. Вельмі няшчыры (т.б.інтэлектуальна) |
Шоў, Дж.Б. | Драматург | Ніякіх сувязяў, але пэўна прарусскі па ўсім асноўным пытанням. |
Чаплін,Чарлз (англаамерыканец)(габрэй?) | Фільмы |
З нататніка 38 запісаў, датычных брытанцаў, перайшлі ў «Спіс Оруэла».
Водгукі[правіць | правіць зыходнік]
Брытанская прэса дазналася пра спіс на некалькі год раней, чым ён быў афіцыйна апублікаваны ў 2003 годзе, і ў шэраг водгукаў увайшоў загаловак на першай паласе Daily Telegraph, калі гісторыя адкрылася ў 1998 годзе: «Ікона сацыялізму стала інфарматарам».
Бэрнард Крык (англ.: Bernard Crick) апраўдваў Оруэла жаданнем дапамагчы пасляваеннаму Лэйбарысцскаму ўраду:
Он рабіў гэта таму, што меркаваў, што Камуністычная партыя будзе таталітарнай пагрозай… Ён не вінаваціў тых людзей у шпіёнскай дзейнасці. Ён лічыў іх непрыдатнымі для контрвыведных аперацый.
Джон Ньюсінгэр (англ.: John Newsinger) мяркуе, што гэта:
… жудасная памылка з яго боку, вытворная ў роўнай меры ад яго варожасці сталінізму і яго ілюзій датычна Лэйбарысцкага ўраду. І вядома ж не ў значнай ступені, аднак, прычыны сацыялістычнага характару адбіліся на пераўтварэнні яго ў пехацінца халоднай вайны. Вядома, Оруэл выразна паказаў у мностве выпадкаў сваю непрыязнасць да любой праявы брытанскага маккартызму, у дачыненні да любых забарон і выгнанняў чальцоў кампартыі і любым згадванням прэвентыўнай вайны. Калі б ён пражыў досыць доўга, каб зразумець, для чаго сапраўды прызначаўся IRD, бясспрэчна, ён бы парваў з імі зносіны.
Склад спіса[правіць | правіць зыходнік]
Пісьменнікі і журналісты[правіць | правіць зыходнік]
- «Алдрэд» («Aldred»), пісьменнік, (імя невядома).
- Джон Андэрсан (John Anderson), журналіст, карэспандэнт The Manchester Guardian па прамысловасці.
- Джон Біван (John Beavan), рэдактар.
- Артур Калдэр-Маршалл (Arthur Calder-Marshall), пісьменнік.
- Эдуард Карр, гісторык.
- Ісаак Дойчер, былы трацкіст, гісторык, пісьменнік, карэспандэнт The Economist і The Observer.
- Сэдрык Довэр (Cedric Dover), журналіст.
- Уолтер Дзюранці, карэспандэнт The New York Times у Маскве.
- Дуглас Голдрынг (Douglas Goldring), пісьменнік.
- «Маёр Хупер» («Major Hooper»), пісьменнік па вайсковай тэматыцы.
- Эйлэрык Джейкаб (Alaric Jacob), карэспандэнт Daily Express у Маскве.
- Марджоры Кон (Marjorie Kohn), журналіст.
- Стэфан Літаўэр (Stefan Litauer), журналіст.
- Норман Маккэнзі (Norman Mackenzie), гісторык і адзін з заснавальнікаў SDP.
- Кінгслі Марцін (Kingsley Martin), рэдактар выдання «Новы палітык» (New Statesman).
- Х'ю Макдыармід, (Hugh McDiarmid), паэт і шатландскі нацыяналіст.
- Наомі Мітчысан, пісьменніца.
- Ніколас Мур (Nicholas Moore), паэт.
- Айрыс Морлі (Iris Morley) карэспандэнт The Observer у Маскве.
- Р.Нэўманн (R.Neumann), пісьменнік.
- Джордж Падмор, былы камуніст, журналіст, удзельнік антыімперыалістычных кампаній.
- Ральф Паркер (Ralph Parker), журналіст «Хроніка навін» (News Chronicle).
- Джон Прыстлі, пісьменнік і драматург.
- Пітэр Смоллэт (Peter Smollett), журналіст Daily Express, пазней раскрыты як савецкі агент «Смолка», завербаваны Філбі. Смоллэт узначальваў рускую секцыю ў брытанскім Міністэрстве інфармацыі.
- Маргарэт Сцюарт (Margaret Stewart), корэспандэнт «Tribune» па пытанням прамысловасці і працы.
- Александэр Вэрт, журналіст.
Навукоўцы[правіць | правіць зыходнік]
- Чайлд Гордан, археолаг.
- Джон МакМюррэй (John Macmurray), філосаф.
- Патрык Блэкет, фізік.
- Джэй Джы Краўтэр (J. G. Crowther), першы навуковы карэспандэнт у The Guardian.
- Тыбор Мэндэ (Tibor Mende), аналітык па замежным справам.
Акторы[правіць | правіць зыходнік]
Палітыкі-лэйбарысты[правіць | правіць зыходнік]
- Том Дрыберг (Tom Driberg), член парламента.
Іншыя[правіць | правіць зыходнік]
- Джозэф Маклеод (Joseph McLeod).
- П. О’Доннэл (Peadar O’Donnell), ірландскі сацыяліст.
- Вялебны Леонард Шыфф (Leonard Schiff), святар.
- Эдгар Янг, камандор ВМС.
Наступствы[правіць | правіць зыходнік]
Спіс быў перададзены ў MI-5, а потым у FBI.
Лічыцца, што на падставе прысутнасці ў спісе было адмоўлена ва ўездзе ў ЗША Чарлі Чапліну ў 1952 годзе. Аднак, паводле дакументаў, MI-5 не перадала ў ФБР нейкіх кампраметуючых матэрыялаў на Чапліна. Звыш таго, адкрытам застаецца пытанне, ці быў перададзены гэты спіс нават у MI-5.
Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]
Акцёр Майкл Рэдгрэйв, згаданы ў спісе, граў у 1956 годзе галоўную ролю ў экранізацыі рамана «1984».