Стакгольмская вышэйшая школа эканомікі ў Рызе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Стакгольмская вышэйшая школа эканомікі ў Рызе
лат.: Stokholmas Ekonomikas augstskola Rīgā
Арыгінальная назва лат.: Stokholmas Ekonomikas augstskola Rīgā
Міжнародная назва англ.: Stockholm School of Economics Riga
Заснаваны 1994
Размяшчэнне Рыга
Сайт sseriga.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Стакгольмская вышэйшая школа эканомікі ў Рызе (лат.: Stokholmas Ekonomikas augstskola Rīgā), таксама ў латышскай мове пашыраны варыянт Рыжская вышэйшая школа эканомікі (лат.: Rīgas Ekonomikas augstskola) — латвійская вышэйшая навучальная ўстанова.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вучэльня была заснавана 30 ліпеня 1993 года па дамове ўрада Швецыі і ўрада Латвіі. Першы навучальны год пачаўся 11 ліпеня 1994 года, пры гэтым спачатку заняткі праходзілі ў памяшканнях Латвійскага ўніверсітэта, паколькі рэстаўрацыя будынка па вул. Стралніеку 4а яшчэ не была скончаная. 8 лістапада 1994 года ў прысутнасці прэзідэнта Латвіі Гунтыса Улманіса і караля Швецыі Карла XVI Густава адрэстаўраваны вучэбны будынак быў урачыста адкрыта, з тых часоў усе заняткі праходзяць там. У першым наборы было 56 студэнтаў, усе - з Латвіі. Другі набор быў пашыраны да 100 студэнтаў з усіх краін Балтыі. У далейшым штогод у школу паступала 115-120 студэнтаў.

У 2003 годзе была запушчана праграма Executive MBA. У 2004 годзе быў адкрыты Інстытут TeliaSonera, у 2009 годзе — цэнтр журналісцкай адукацыі, у 2012 годзе — цэнтр устойлівага бізнесу. У 2010 годзе школа была рэарганізавана ў беспрыбытковае таварыства з абмежаванай адказнасцю. Усе долі ў таварыстве належаць фонду "SSE Riga Foundation", у праўленне якога ўваходзяць прадстаўнікі ўрадаў Латвіі і Швецыі, Стакгольмскай школы эканомікі, Латвійскага ўніверсітэта і прадстаўнік Асацыяцыі выпускнікоў школы.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]